Дзяржаўны доўг
Дзяржа́ўны доўг — сума запазычанасьці дзяржавы па пазыках і нявыплачаных па іх адсотках.
Узьнікае пры патрэбе пакрыцьця нястачы ў дзяржаўным бюджэце. З улікам разьмяшчэньня падзяляецца на ўнутраны і вонкавы. Унутраны доўг ствараецца на аблігацыях дзяржаўнай пазыкі, гарантыях дзяржавы пад каштоўныя паперы акцыянэрных таварыстваў, пазыках дзяржаве ад банкаў і нявыплачаным пакрыцьці фізычным і юрыдычным асобам. Вонкавы доўг узьнікае па ўзятых дзяржавай замежных пазыках, гарантыях дзяржавы пад атрыманыя айчыннымі ўстановамі за мяжой пазыкі і запазычанасьцях бюджэтных установаў у вонкавагандлёвай дзейнасьці[1].
На студзень 2014 году памер дзяржаўнага доўгу перавышаў памер сукупнага ўнутранага прадукту такіх разьвітых краінаў, як ЗША, Грэцыя, Ірляндыя, Італія і Партугалія[2].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле 57-га артыкула Бюджэтнага кодэксу Беларусі 2008 году, «Рэспубліка Беларусь нясе безумоўныя абавязкі па абслугоўваньні і пагашэньні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь поўнасьцю забясьпечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасьцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасьці». Пры гэтым, «выплаты па абслугоўваньні і пагашэньні дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь ёсьць першачарговымі ў адносінах да іншых выплатаў пры выкананьні рэспубліканскага бюджэту»[3]. На студзень 2014 году замежны дзяржаўны доўг Беларусі налічваў звыш 12 млрд даляраў ЗША, што складала 19 % сукупнага ўнутранага прадукту краіны[2].
| Год | Сума, млрд рублёў[4] | % да СУП |
|---|---|---|
| 2021 | ▲57,775 | ▲37,3 |
| 2020 | ▼44,790 | ▼33 |
| 2019 | ▲45,375 | ▼35,1 |
| 2018 | ▲42,172 | ▼39,1 |
| 2017 | ▲36,958 | ▲39,2 |
| 2016 | ▲32,855* | ▲31,4 |
| 2015 | ▲19,745 | ▼21,5 |
| 2014 | 15,400 | 21,6 |
| *З улікам дэнамінаваньня беларускага рубля ў ліпені 2016 году 10 000 : 1. | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржаўны доўг // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 152. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
- 1 2 Сяргей Куркач. «Немагчыма сёньня жыць і не разьвівацца» // Зьвязда : газэта. — 22 студзеня 2014. — № 11 (27621). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ А. Лукашэнка. Бюжэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 412-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 9 чэрвеня 2020 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
- ↑ Архіў стану дзяржаўнага доўгу (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2021 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Крэдытны калькулятар эфэктыўнай адсоткавай стаўкі // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2021 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
- Прэс-рэлізы пра дзяржаўны доўг(недаступная спасылка), выпускі дзяржаўных аблігацыяў у продажы(недаступная спасылка), разьмешчаныя выпускі дзяржаўных аблігацыяў(недаступная спасылка)
- Доўг // Партал «Кошт ураду», 2021 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
- Дзярждоўг // Партал «Новы час», 4 лістапада 2021 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
- Дзяржаўны доўг // Тэлеканал «Белсат», 31 жніўня 2021 г. Праверана 9 лістапада 2021 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |