Перайсьці да зьместу

Лібійска-эгіпецкая вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лібійска-эгіпецкая вайна
Мапа Лібіі і Эгіпту ў 1977 року
Дата: 21—24 ліпеня 1977
Месца: лібійска-эгіпецкая граніца
Вынік: спыненьне вагню
Супернікі
Сьцяг Эгіпту ЭгіпетСьцяг Лібіі Сацыялістычная народная лібійская арабская джамахірыя
Камандуючыя
Анвар Садат
Адыль Насэр
Муамар Кадафі
Магдзі Салег аль-Фірджані
Колькасьць
к. 5000 вайскоўцаў>40 000 вайскоўцаў
Страты
к. 100 забітыя
к. 4 самалётаў
400 забітыя
12 паланёныя
30 танкаў
40 бронемашынаў

Лібі́йска-эгі́пецкая вайна́, інакш вядомая як чатырохдзённая вайна (па-арабску: حرب الأربعة أيام‎) — кароткі збройны канфлікт між Лібіяй і Эгіптам 21-24 ліпеня 1977 року. Прычынай стала згаршэньне стасункаў між дзяржавамі пасьля таго, як прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат адхіліў заклікі лібійскага лідэра Муамара Кадафі аб’яднацца і навязаў мірныя стасункі з Ізраілем. Тады Лібія пачала спансараваць дысыдэнтаў і замахоўцаў на Садата; Эгіпет у сваю чаргу адказаў спробамі паслабіць уладу Кадафі. У пачатку 1976 року Кадафі выслаў да эгіпецкай граніцы войскі, якія пачалі напады на пагранічнікаў. У адказ Садат перадысьлякаваў да граніцы значныя падмацаваньні і пачаў падрыхтоўку да ўварваньня і зрынаньня Кадафі.

У ліпені 1977 року сутычкі на граніцы пачасьціліся. 21 ліпеня лібійскі танкавы батальён атакаваў места Салум. Пасьля таго, як ён трапіў у засаду, эгіпецкія войскі пачалі сваю контратаку авіяўдарамі па авіябазе імя Гамаля Абдэля Насэра і прасунуліся ўглыб лібійскай тэрыторыі на 15 км, пасьля чаго адступілі.

Наступныя два дні адбываліся артылерыйскія абстрэлы з абодвух бакоў. Эгіпецкія летакі і камандасы працягвалі атакаваць лібійскія паселішчы. 24 ліпеня яны зьнішчылі авіябазу Насэра і сховішчы ўзбраеньня. Пад націскам ЗША, прэзыдэнта Альжыру Хуары Бумэдзьена і кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны Ясіра Арафата пасьля гэтага Садат раптоўна абвясьціў пра спыненьне вагню. Яшчэ некалькі дзён на мяжы падчас адыходу эгіпецкіх войскаў здараліся сутычкі. Заключэньня мірнай дамовы не было, але абодва бакі пагадзіліся на замірэньне і адвялі войскі ад мяжы. Кадафі зьмякчыў сваю рыторыку што да эгіпецкіх уладаў, але актыўна падбухторваў іншыя арабскія дзяржавы да ізаляцыі краіны.