Ляўда
Ляўда (у шырокім сэнсе — Ковеншчына) — этнаграфічна-гістарычны рэгіён, разьмешчаны на поўнач ад Коўны, назва якога паходзіць ад ракі Ляўды, правага прытока Нявежы. Абыймае абшар паміж Нёманам, Вяльлёй і Дубісай, за якой пачыналася этнічная Жамойць[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З даўніх часоў каля ракі Ляўды існавала вялікая колькасьць шляхецкіх ваколіцаў або засьценкаў, дзе галоўным парадкам мешкала ляўданская шляхта, вядомай з раману «Патоп» Генрыка Сянкевіча. Адзначалася мясцовае выслоўе, што «ад Датнава да Янава паўсюль чуваць польскую мову»[1]. Увогуле, абшар гістарычнай Ляўды лякалізаваўся паміж пунктамі, пазначанымі местамі Кейданамі, Панявежам і Расенамі[1].
У 1923 годзе ў Ковенскім павеце летувісы складалі 56,7%, а ў самой Коўне — толькі 29,9%, палякаў у гэтым месьце было 31,5%, а жыдоў — 31,8%[2]. Значную частку буйных зямельных уласьнікаў складала шляхта-«старалітоўцы», якія валодалі 26% зямлі ў новай дзяржаве і палітычна арыентаваліся на міжваенную Польскую Рэспубліку[3].
Перад Другой сусьветнай вайной у Вальмонтавічах (адзін з найбольш вядомых ляўданскіх засьценкаў) мешкалі наступныя шляхецкія радзіны: Мантвілы, Гасьцевічы, Самалевічы, Рымкевічы, Лаўрыновічы, Лаўданскія, Дамашэвічы, Людкевічы, Бутрымы ды іншыя[4].
Адзначаецца, што этнічны выгляд Ляўды кардынальна зьмяніўся празь міжваенную і асабліва паваенную летувізацыю, а таксама савецкія рэпрэсіі і дэпартацыі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Winnicki J. Na Laudzie — wśród rodaków z Kowieńszczyzny // Pismo «Wspólnota Polska». Nr. 3, 2003.
- ^ Starzyński S. Litwa: zarys stosunków gospodarczych. — Warszawa, 1928. S. 12—13.
- ^ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 168.
- ^ Sawaniewska-Mochowa S., Zielińska A. Szlachta laudańska i jej polszczyzna dawniej i dziś // Acta Baltico-Slavica. Nr. 29, 2005. S. 74.