Расейская чыгунка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 55°46′6″ пн. ш. 37°39′6″ у. д. / 55.76833° пн. ш. 37.65167° у. д. / 55.76833; 37.65167

«Расейская чыгунка»
рас. «Российские железные дороги»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Дэвіз Мы зьмяняемся для вас
Заснаваная 18 верасьня 2003 (20 гадоў таму)
Заснавальнікі Урад Расеі
Уласьнікі Урад Расеі
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Масква
Адрас Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Басманны раён, Новая Басманная вул., д. 2/1[1]
Ключавыя фігуры Андрэй Белавусаў (старшыня)[2], Алег Белазёраў (генэральны дырэктар)[3], Анатоль Храмцоў (галоўны інжынэр)[4]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя чыгунка
Паслугі перавозкі людзей і грузаў чыгункай
Абарачэньне 2,528 трлн рас.руб. (2021 год; 34,035 млрд $)
Апэрацыйны прыбытак 87,143 млрд рас.руб. (2021 год; 1,173 млрд $)
Чысты прыбытак 50,672 млрд рас.руб. (2021 год; 682 млн $)[5]
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Урад Расеі
Даччыныя кампаніі «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» (Армэнія), «Уладзікаўкаскі вагонарамонтны завод» (Паўночная Асэтыя), «Ішымскі мэханічны завод» (Цюменская вобласьць)
Аўдытар «Эрнст і Янг»

«Расейская чыгунка» — дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 2003 году.

На 2023 год мела 85 600 км чыгункі, зь якіх 52 % (44 300 км) былі электрыфікаванымі. На яе прыпадала 10 % даўжыні сусьветнай чыгункі, за кошт чаго прадпрыемства мела 3-ю найбольш працяглую даўжыню чыгункі ў сьвеце. Сярод вагонаў налічвалася 166 895 (85 %) грузавых, 17 898 (9 %) пасажырскіх далёкарэйсавых і 12 371 (6 %) пасажырскі прыгарадных цягнікоў. Доля ў грузаабароце Расеі складала 46 %, а ў пасажыраабароце — 26 %. Урад Расеі прызначаў старшыню ўправы і раду кіраўнікоў. Мела 10 відаў падразьдзяленьняў: чыгуначныя, прызначэньня, перавозачныя, забесьпячэньня, капітальнага будаўніцтва, рамонту вагонаў, шляхавай гаспадаркі, сувязі, грамадзкай галіны, праектныя бюро. Замежныя прадстаўніцтвы працавалі ў 3-х краінах Азіі — Кітаі, Паўночнай Карэі і Японіі, а таксама ў 4-х краінах Эўропы — Беларусі (Менск, прасп. Дзяржынскага, д. 74), Вугоршчыне, Украіне і Фінляндыі[7].

У 2022 годзе грузаабарот прадпрыемства дасягнуў 2,6 трлн тона-км, што склала 1/3 сусьветнага чыгуначнага грузаабароту. У выніку «Расейская чыгунка» заняла 2-е месца ў сьвеце паводле грузаабароту сярод сябраў Міжнароднага зьвязу чыгунак (Францыя). На яе прыпала 1,3 млрд тонаў абсягу грузаперавозак, што склала 14 % сусьветнага абсягу чыгуначных грузаперавозак. Таму прадпрыемства заняло 2-е месца ў сьвеце сярод чыгунак у гэтым паказьніку. На электравозы прыпадала 86 % перавозак грузаў і 85 % перавозак паяжджанаў. Хуткасьць кантэйнэрных перавозак перавышала 1000 км/содні, што дазваляла перавозіць тавары з Кітаю ў Эўропу за 8 дзён[8]. У 2021 годзе транзыт склаў 1,1 млн 20-футавых кантэйнэраў[9].

Ад 2008 году «Расейскай чыгунцы» належала «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» ў Армэніі. Таксама яна ажыцьцяўляла давернае кіраваньне ад імя Ўраду Расеі 50 % паёў «Улан-Батарскай чыгункі» ў Манголіі, празь якую ладзілі грузаперавозкі з Кітаю[10].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыяльныя чыгункі (2019 год)

На 2023 год у складзе «Расейскай чыгункі» было 16 тэрытарыяльных чыгунак: Усходне-Сібірская чыгунка (Іркуцк), Горкаўская чыгунка (Ніжні Ноўгарад), Далёкаўсходняя чыгунка (Хабараўск), Забайкальская чыгунка (Чыта), Заходне-Сібірская чыгунка (Новасібірск), Калінінградзкая чыгунка, Краснаярская чыгунка, Куйбышаўская чыгунка (Самара), Маскоўская чыгунка, Кастрычніцкая чыгунка (Санкт-Пецярбург), Прыволская чыгунка (Саратаў), Сьвярдлоўская чыгунка (Екацярынбург), Паўночная чыгунка (Яраслаўль), Паўночна-Каўкаская чыгунка (Растоў-на-Доне), Паўднёва-Ўсходняя чыгунка (Варонеж) і Паўднёва-Ўральская чыгунка (Чалябінск)[11].

Сумежныя ўчасткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2023 год «Расейская чыгунка» мела 16 міждзяржаўных стыкавых пунктаў, зь іх 10 на мяжы з Казахстанам і 6 — зь Беларусьсю[12].

Пункт (вобласьць) Лік шляхоў Хуткасьць (пас. / груз. у км/гадз.) Цяга (кВ) Вага цягніка (выезд / уезд у т) Лік вагонаў
Кігаш (Астраханская вобласьць) 1 120 / 90 цеплавоз 4500 57
Сяміглавы Мар (Заходне-Казахстанская вобласьць) 1 120 / 90 цеплавоз 3500 / 3700 57
Заўральле (Курганская вобласьць) 1 60 электравоз (3) 4000 / 5200 71
Карталы (Сьвярдлоўская вобласьць) 2 100 / 80 электравоз (25) 4500 / 6000 71
Орск (Арэнбурская вобласьць) 1 60 электравоз (25) 3500 / 3200 71
Соль-Ілецк (Арэнбурская вобласьць) 1 100 / 80 цеплавоз 3700 / 3200 57
Залатая Сопка (Чалябінская вобласьць) 1 70 цеплавоз 2000 / 5000 57
Кулунда (Алтайскі край) 1 80 цеплавоз 4500 / 4000 71
Петрапаўлаўск (Паўночна-Казахстанская вобласьць) 1 70 электравоз (3) 4000 / 4800 71
Локаць (Алтайскі край) 1 100 / 80 цеплавоз 3800 57
Краснае (Смаленская вобласьць) 2 140 / 90 электравоз (2×25) 5000 / 3000 71 / 57
Завольша (Віцебская вобласьць) 2 100 / 80 цеплавоз 4500 / 2000 57
Закапыцьце (Гомельская вобласьць) 1 120 / 80 цеплавоз 5000 / 3200 71
Сураж (Бранская вобласьць) 1 80 цеплавоз 4000 / 2800 57
Езярышча (Віцебская вобласьць) 1 100 / 80 цеплавоз 3600 / 3000 57
Алёшча (Віцебская вобласьць) 1 60 цеплавоз 3800 / 2000 51

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Электрацягнік «Ластаўка» (2012 год)

18 верасьня 2003 году старшыня Ўраду Расеі Міхаіл Касьянаў падпісаў Пастанову № 585 аб стварэньні ААТ «Расейская чыгунка» на аснове чыгуначных падразьдзяленьняў Міністэрства шляхоў зносін Расеі. 1 кастрычніка 2003 году прадпрыемства пачало гаспадараньне[13].

13 лістапада 2014 году «Беларуская чыгунка», «Казахстанская чыгунка» і «Расейская чыгунка» заснавалі ў Маскве «Аб’яднаную транспартна-лягістычную кампанію» (Садовая-Чарнаграская вул., д. 8). Статутны капітал падзялілі на тры роўныя часткі. У сакавіку 2016 году ўзгаднілі парадак перавозак праз Эўразійскі эканамічны зьвяз зь Кітаю ў Эўразьвяз па маршруце Дастык (Усходне-Казахстанская вобласьць) — Берасьце[14].

У 2022 годзе «Расейская чыгунка» ажыцьцявіла каля 80 % чыгуначных перавозак у Расеі. У тым ліку перавезьлі звыш 1 млрд тонаў грузаў і звыш 1 млрд паяжджанаў. На 2023 год займала 1-е месца ў сьвеце паводле даўжыні электрыфікаванай чыгункі, якая складала 43 800 км, і 2-е месца паводле даўжыні чыгуначнага палатна, якая складала 85 600 км[13].

Старшыня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Белавусаў (2022 год)

Кіраўнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Белазёраў (2018 год)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  2. ^ Рада кіраўнікоў (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  3. ^ Генэральны дырэктар (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  4. ^ Управа (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  5. ^ Л.С. Савіна, Алег Белазёраў, Е.І. Харыбіна. Высновы незалежнага аўдытара пра кансалідаваную фінансавую справаздачнасьць за 2021 год (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 31 сакавіка 2022 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  6. ^ https://www.rbc.ru/business/01/04/2020/5e849b4e9a79476c13f03695?from=from_main
  7. ^ Сёньня (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  8. ^ У сьвеце (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  9. ^ Міжнародныя перавозкі грузаў (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  10. ^ Кіраваньне чыгункамі за мяжой (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  11. ^ Тэрытарыяльныя чыгункі (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  12. ^ Тэхнічныя ўласьцівасьці сумежных участкаў інфраструктуры (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  13. ^ а б Створанае ААТ «Расейская чыгунка» (Гісторыя чыгункі Расеі) (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  14. ^ Супраца ў рамках Эўразійскага эканамічнага зьвязу (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны (рас.) // ААТ «Расейская чыгунка», 26 траўня 2023 г. Праверана 26 траўня 2023 г.