Людміла Канановіч
Людміла Канановіч | |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў | |
---|---|
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Галіна Лазоўская |
Дэпутатка Маладэчанскага раённага Савету дэпутатаў 27-га скліканьня | |
23 сакавіка 2014 — 11 кастрычніка 2016 | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
3 сьнежня 1966 (58 гадоў) Мясата, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Грамадзкае аб’яднаньне: | «Белая Русь»[1] |
Сужэнец: | замужам |
Дзеці: | сын і дачка |
Адукацыя: | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1989), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі |
Узнагароды: | Падзяка прэзыдэнта Беларусі, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу, Менскага абласнога выканаўчага камітэту, Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі Беларусі, грамата Маладэчанскага райвыканкаму |
Людміла Мікалаеўна Канановіч (нар. 1972, Мясата, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Маладэчанскай гарадкой акругі № 72[3]. Зь 2019 году ўзначальвала ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянную камісію па працы і сацыяльных пытаньнях.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1984 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 Маладэчна з залатым мэдалём. У 1989-м скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «матэматыка». Працавала настаўніцай матэматыкі гімназіі № 3 Маладэчна, дзе пазьней стала намесьніцай дырэктара і дырэктаркай. Затым заняла пасаду намесьніцы старшыні Маладэчанскага раённага выканаўчага камітэту. Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. 23 сакавіка 2014 году абралася дэпутаткай Маладэчанскага раённага Савету дэпутатаў 27-га скліканьня[4].
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Маладэчанскай гарадзкой акругі № 72. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[5] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях. Была сяброўкай 2-х працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бэльгіі і Кіпру[6]. 14 сакавіка 2017 году выступіла ў падтрымку Дэкрэта ад 2 красавіка 2015 году «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» і заявіла: «Мясцовыя Саветы дэпутатаў у першую чаргу павінныя быць праваднікамі Дэкрэта №3. Тлумачэньне на месцах, якое мы трохі ўпусьцілі, трэба нагнаць, трэба расказваць усім, даводзіць і актуальнасьць дадзенага дэкрэта»[7].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Маладэчанскай гарадзкой акругі № 72[8]. 11 сьнежня 2019 году заняла пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях[9], а таксама ўвайшла ў склад Рады Палаты прадстаўнікоў. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі сацыяльнай і моладзевай палітыкі, навукі, культуры і гуманітарных пытаньняў[10]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Аргентыны, Баўгарыі, Індыі, Кітаю і Летувы. Адказвала за 3 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі: 19 лістапада 2019 году «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», 4 чэрвеня 2020 году «Аб ратыфікацыі Пагадненьня аб пэнсійным забесьпячэньні працаўнікоў дзяржаваў—удзельніц Эўразійскага эканамічнага зьвязу» і 16 красавіка 2021 году «Аб змяненьні законаў у пытаньнях працоўных адносін»[4].
31 траўня 2021 году заявіла, што перадумовамі падпісанага А. Лукашэнкам Закону «Аб змяненьні законаў у пытаньнях працоўных адносін» сталі адмова працаўнікоў ад працы і масавыя мерапрыемствы, якія стварылі перашкоды ў выкананьні працоўных абавязкаў. Паводле яе словаў, папраўкі ў Працоўны кодэкс Беларусі давалі наймальнікам дадатковыя паўнамоцтвы для ўзьдзеяньня на працаўнікоў. Людміла Канановіч адзначыла: «у Працоўным кодэксе замацаваныя новыя падставы для звальненьня па ініцыятыве наймальніка: прымушэньне іншых працаўнікоў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэньне ім перашкодаў для выкананьня працоўных абавязкаў, а таксама заклік да спыненьня выкананьня працоўных абавязкаў». Сярод іншых новых падставаў для звальненьня яна назвала ўдзел у «незаконнай» стачцы і адмову ад выкананьня працоўных абавязкаў. Таксама ўвялі адказнасьць працаўнікоў за супрацьпраўныя дзеяньні з асабістымі зьвесткамі. Урэшце, Канановіч паведаміла, што «наймальнікі змогуць адхіляць працаўніка ад працы ў выпадках, калі ён заклікае да спыненьня працы іншых працаўнікоў». Пагатоў, вышэйзгаданым Законам уводзілася забарона стачкі на небясьпечных вытворчых прадпрыемствах паводле папраўкі ў Закон Беларусі «Аб прамысловай бясьпецы»[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ірына Рабушка. Зь «Белай Русьсю» – у першую клясу // «Маладэчанская газэта», 22 жніўня 2017 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ https://mgazeta.by/obrazovanie/item/1554-z-belaj-russyu-u-pershy-klas.html
- ^ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ а б Канановіч Людміла Мікалаеўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Канановіч Людміла Мікалаеўна (шостае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Надзея Анісовіч. Заданьне на найбліжэйшы час // Мясцовае самакіраваньне. — 15 сакавіка 2017. — № 8 (392). — С. 3.
- ^ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Белаконеў, Давыдзька і Савіных узначалілі профільныя камісіі ў новым парлямэнце // БелТА, 11 сьнежня 2019 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Эдуард Півавар. Саюзныя парлямэнтары прапанавалі фінансаваць рэабілітацыю пасьля каронавіруса зь бюджэту СД // БелТА, 22 кастрычніка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Дэпутат: зьмяненьні працоўнага заканадаўства накіраваныя на стварэньне збалянсаванай сыстэмы працоўных адносін // БелТА, 31 траўня 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Людміла Канановіч // Газэта «Зьвязда», 7 лютага 2022 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 3 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Маладэчанскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня