Любішкі
Любішкі лац. Lubiški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Відзаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
СААТА: | 2208812341 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°24′26″ пн. ш. 26°33′22″ у. д. / 55.40722° пн. ш. 26.55611° у. д.Каардынаты: 55°24′26″ пн. ш. 26°33′22″ у. д. / 55.40722° пн. ш. 26.55611° у. д. |
± Любішкі |
Лю́бішкі[1] — хутар ў Беларусі, каля вытоку ракі Раўкеты. Уваходзяць у склад Відзаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Люба (Leubo, Lubo, Liuba) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[2]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любарт; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[3], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1931 год — 13 чалавек[8].
- 2009 год — 1 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1019.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 14.