Крэўская унія
Крэўская унія | |
Акт Крэўскай уніі 1385 году | |
Вялікае Княства Літоўскае і Польшча ў 1387 годзе | |
Тып дамовы | Дынастычны зьвяз |
---|---|
Падпісаная | 14 жніўня 1385 |
· месца | Крэва (ВКЛ) |
Замацаваная пячаткай | Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лугвен |
Набыла моц | 11 студзеня 1386 |
· умовы | абраньне Ягайлы каралём Польшчы праз шлюб зь яе каралеваю 200 тыс. флярынаў маці-каралеве Вугоршчыны, вяртаньне польскага палону, далучэньне ВКЛ да Польшчы |
Тэрмін дзеяньня | неабмежаваны |
Страціла моц | 7 ліпеня 1572 |
Бакі | Вялікае Княства Літоўскае Польскае Каралеўства |
Статус | нядзейная |
Мова | лацінская |
Крэ́ўская у́нія — пагадненьне аб дынастычным зьвязе паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ), складзенае 14 жніўня 1385 году. Вялікі князь літоўскі абавязаўся ўзяць у жонкі каралеву польскую[прыбраць шаблён] Ядвігу, прыняць усёй сям’ёй і дваром каталіцтва ды стаць каралём аб’яднанай Літвы і Польшчы.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літоўская дзяржава ў канцы XIV стагодзьдзя трапіла ў складаную сытуацыю. Пасьля тэрытарыяльнай экспансіі князёў Гедзіміна і Альгерда наступіў пэрыяд стагнацыі. На поўдні вялася барацьба з Польшчай(d) за Чырвоную Русь, на захадзе — з Тэўтонскім ордэнам за Жмудзь, на ўсходзе — з Масковіяй. Да таго ж стала пагражалі наездамі татары. Ды і ўнутры дзяржавы вялася барацьба за сталец між Ягайлам з аднаго боку, а Кейстутам і Вітаўтам — з другога.
Польшча спадзявалася з дапамогай Літоўскага Княства вярнуць сабе землі Чырвонай Русі, страчаных пасьля ўваходу на трон Вугорскага каралеўства Людовіка I.
У 1382 годзе памёр польскі кароль Людовік I Анжуйскі, які ня меў нашчадкаў. Пасьля двухгадовых спрэчак польскія фэадалы абвясьцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзьвігу. Яны прапанавалі вялікаму князю літоўскаму Ягайлу стаць ейным мужам, пасьля чаго ён меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. Абавязковай умовай шлюбу было прыняцьце хрысьціянства Ягайлам, а таксама хрысьціянізацыя Літвы, чаго ад даўна дамагаліся польскія магнаты і біскупства, каб далучыць яе да Гнезьненскай мітраполіі.
Умовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1385 годзе ў Крэве былі выпрацаваныя ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднаньня ВКЛ і Польшчы.
- Унія прадугледжвала шлюб вялікага князя літоўскага Ягайлы з каралевай польскай Ядвігай і заняцьце ім польскага трону, наўзамен Ягайла абавязваўся ўзяць хрост і хрысьціянізаваць Літву;
- Ягайла абяцаў выпусьціць польскіх вязьняў;
- Ягайла абяцаў выплаціць Габсбургам кампэнсацыю 200 тысячаў флёрынаў за сарваныя заручыны(d) Ядвігі зь Вільгельмам;
- Ягайла абавязаўся адваяваць страчаныя Польшчай Гданьскае Памор’е, Хэлмінскую, Добжынскую і Велюньскую землі;
- Землі Літвы і Русі далучыць да Кароны Каралеўства Польскага.
14 жніўня таго ж году было падпісанае пагадненьне з Польшчай, што вядомае пад назвай Крэўскай уніі. У 1386 годзе на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзьвігай, затым каранаваны. Пасьля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх (у тагачасным разуменьні гэтых словаў) князёў была ўзятая прысяга на вернасьць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Удзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасьць.
Дакумэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэргамінавы арыгінал Крэўскай уніі захоўваецца ў кракаўскім архіве Мітрапольнай капітулы. Копія дакумэнту захавалася і ў капіяры(d) Кракаўскага біскупства, датаванага 1445 рокам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Union of Kreva // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |