Фэадалізм
Фэўдалізм (ад лацінскага feudum — плата ) — эканамічная і грамадзкая мадэль, пры якой асноўныя сацыяльныя клясы людзей — фэадалы (землеўладальнікі) і эканамічна залежнае ад іх сялянства; фэадалы пры гэтым зьвязаныя адзін з адным спэцыфічным тыпам прававых абавязаньняў, вядомых як фэадальныя ўсходы.
Слова «фэадалізм» выкарыстоўвалася ангельскімі юрыстамі XVII стагодзьдзя для пазначэньне тыпу ўласнасьці; як грамадзка-палітычны тэрмін яно ўжываецца ў Мантэск’ё. Паданьне пра фэадалізм як пра этап сацыяльна-эканамічнай гісторыі чалавецтва, які адпавядаў у Эўропе Сярэднявеччу, разьвіваецца ў францускай гістарыяграфіі пачатку XIX стагодзьдзя, першым чынам у Гізо. У афіцыйным савецкім марксізьме фэадалізм разглядаўся ў якасьці адной зь пяці грамадзка-гістарычных фармацыяў, больш высокай у параўнаньні з рабаўладаньнемм. У XX стагодзьдзі розныя гістарычныя школы высоўвалі розныя канцэпцыі фэадалізму; некаторыя наогул не выкарыстоўвалі гэты тэрмін.
У сучаснай навуцы часта выкарыстоўваюцца тэрміны традыцыйнае грамадзтва, аграрнае грамадзтва. Панавальны тып эканомікі пры фэадальным ладзе — натуральная гаспадарка, уклад — традыцыйны.
Пры фэадальных адносінах уладальнікі земляў (фэадалы) выбудаваныя ў фэадальныя ўсходы: асоба ніжэйшага рангу (васал) атрымлівае за службу зямельны надзел (фэод або ф’еф) і прыгонных у вышэйстаялага (сэньёра). На чале фэадальных усходаў стаяў манарх, але яго ўлада звычайна значна слабейшая ў параўнаньні з паўнамоцтвамі буйных сэньёраў, якія, у сваю чаргу, ня маюць абсалютнай улады над усімі землеўладальнікамі, якія стаяць ніжэй за іх у фэадальных усходах (прынцып «васал майго васала — ня мой васал», які дзейнічаў у шматлікіх дзяржавах кантынэнтальнай Эўропы). Сяляне працуюць на землях, належных фэадалам усіх узроўняў, плацячы ім паншчынай або чыншам.
Фэадалізм у заходняй Эўропе, паводле шэрагу канцэпцыяў, пачаў усталёўвацца яшчэ ў V стагодзьдзі нашай эры ў позьняй Рымскай імпэрыі. Адметнымі рысамі фэадалізму ў Заходняй Эўропе былі высокая ступень палітычнай дэцэнтралізацыі, дуалізм сьвецкай і духоўнай улад, спэцыфіка эўрапейскага гораду як цэнтру рамяства і гандлю, раньняе разьвіцьцё гарызантальных грамадзкіх структураў, публічнага прыватнага права. Затым, у сярэднія стагодзьдзі, ён пачаў панаваць у Эўропе да буржуазных рэвалюцыяў. На зьмену фэадальнаму ладу прыйшоў капіталістычны.
У антычным сьвеце найбольш падобную да фэадалізму сыстэму мела Пэрсыдзкая імпэрыя, у якой цяжкаму вершніку даваўся надзел, падобны да фэадальнага фэоду.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэадалізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў