Сьпіс крымскіх ханаў
|

У табліцы прыведзены храналягічны пералік кіраўнікоў Крымскага ханства.
| Гады кіраваньня | Імя | |
|---|---|---|
| 1441—1466 | Хаджы I Гірэй | |
| 1466 | Нур Даўлет | першае кіраваньне |
| 1466 | Мэнглі I Гірэй | першае кіраваньне |
| 1466-1468 | Нур Даўлет | другое кіраваньне |
| 1468-1475 | Мэнглі I Гірэй | другое кіраваньне |
| 1475 | Айдар | |
| 1475-1478 | Нур Даўлет | трэцяе кіраваньне |
| 1477 | дынастыя часова адхілена ад улады | |
| 1478-1515 | Мэнглі I Гірэй | трэцяе кіраваньне |
| 1515-1523 | Махмэт I Гірэй | |
| 1523 | Газі I Гірэй | |
| 1523-1532 | Саадэт I Гірэй | |
| 1524 | Іслям I Гірэй (паралельна з Саадэтам I Гірэем) | |
| 1532-1550 | Сахіб I Гірэй | |
| 1550-1577 | Даўлет I Гірэй | |
| 1577-1584 | Махмэт II Гірэй | |
| 1584 | Саадэт II Гірэй | |
| 1584-1588 | Іслям II Гірэй | |
| 1588-1596 | Газы II Гірэй | першае кіраваньне |
| 1596 | Фетх I Гірэй | |
| 1596-1607 | Газі II Гірэй | другое кіраваньне |
| 1607-1608 | Тахтамыш Гірэй | |
| 1608-1610 | Сэлямэт I Гірэй | |
| 1610-1623 | Джанібэк Гірэй | першае кіраваньне |
| 1623-1628 | Махмэт III Гірэй | † |
| 1628-1635 | Джанібэк Гірэй | другое кіраваньне |
| 1635-1637 | Інает Гірэй | |
| 1637-1641 | Бахадыр I Гірэй | |
| 1641-1644 | Махмет IV Гірэй | першае кіраваньне |
| 1644-1654 | Іслям III Гірэй | |
| 1654-1666 | Махмэт IV Гірэй | другое кіраваньне |
| 1666-1671 | Адыль Гірэй | |
| 1671-1678 | Сэлім I Гірэй (Хаджы Сэлім Гірэй) | першае кіраваньне |
| 1678-1683 | Мурад Гірэй | |
| 1683-1684 | Хаджы II Гірэй | |
| 1684-1691 | Сэлім I Гірэй | другое кіраваньне |
| 1691 | Саадэт III Гірэй | |
| 1691-1692 | Сафа Гірэй | |
| 1692-1699 | Сэлім I Гірэй | трэцяе кіраваньне |
| 1699-1702 | Даўлет II Гірэй | першае кіраваньне |
| 1702-1704 | Сэлім I Гірэй | чацьвёртае кіраваньне |
| 1704-1707 | Газы III Гірэй | |
| 1707-1708 | Каплан I Гірэй | першае кіраваньне |
| 1709-1713 | Даўлет II Гірэй | другое кіраваньне |
| 1713-1715 | Каплан I Гірэй | другое кіраваньне |
| 1716-1717 | Даўлет III Гірэй (Кара-Даўлет Гірэй) | |
| 1717-1724 | Саадэт IV Гірэй | |
| 1724-1730 | Мэнглі II Гірэй | першае кіраваньне |
| 1730-1736 | Каплан I Гірэй | трэцяе кіраваньне |
| 1736-1737 | Фэціх II Гірэй | |
| 1737-1740 | Мэнглі II Гірэй | другое кіраваньне |
| 1740-1743 | Сэлямэт II Гірэй | |
| 1743-1748 | Сэлім II Гірэй | |
| 1748-1756 | Арслан Гірэй | першае кіраваньне |
| 1756-1758 | Халім Гірэй | |
| 1758-1764 | Кырым Гірэй | першае кіраваньне |
| 1765-1767 | Сэлім III Гірэй | першае кіраваньне |
| 1767 | Арслан Гірэй | другое кіраваньне |
| 1767-1768 | Максуд Гірэй | |
| 1768-1769 | Кырым Гірэй | другое кіраваньне |
| 1769-1770 | Даўлет IV Гірэй | першае кіраваньне |
| 1770 | Каплан II Гірэй | |
| 1770-1771 | Сэлім III Гірэй | другое кіраваньне |
| 1771-1775 | Сахіб II Гірэй | † |
| 1775-1777 | Даўлет IV Гірэй | другое кіраваньне |
| 1777-1782 | Шахін Гірэй | першае кіраваньне |
| 1782 | Бахадыр II Гірэй | |
| 1782-1783 | Шахін Гірэй | другое кіраваньне |
† Кіраваньні Джанібека Гірэя ў 1624 годзе і Максуда Гірэя ў 1771—1772 гадах не ўлічваюцца. Хоць гэтыя ханы былі фармальна зацьверджаны асманскімі султанамі, яны не змаглі заняць трон і ў сапраўднасьці не кіравалі Крымам. У гэтыя гады Крымскім ханствам рэальна кіравалі Мехмед III Гірэй і Сахіб II Гірэй адпаведна.
Згаданыя ў некаторых працах ханы Шахбаз Гірэй (1787—1789) і Бахт Гірэй (1789—1792) ня ўключаны ў сьпіс, паколькі яны рэальна не кіравалі Крымам, які быў далучаны да Расійскай імпэрыі ў 1783 годзе. Пад уладай гэтых двух кіраўнікоў знаходзіўся толькі Буджак, які лічыўся часткай Крымскай дзяржавы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гірэі
- Абраньне хана ў Крымскім ханстве ў артыкуле — Хан (тытул).