Хаджы I Гірэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хаджы I Гірэй
1-шы Хан Крыма
1441 — 1466
Наступнік: Нур-Даўлет
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1397
Ліда, ВКЛ
Памёр: 1466(1466)
Крым
Дзеці: Дэўлет'яр,
Нур-Даўлет,
Айдар,
Уз-Тэмур,
Мэнглі-Гірэй,
Кутлук-Заман (Мелік-Эмін),
Кільдыш і Ямгурчы.
Бацька: Гыяс-эд-Дзін

Хаджы-Гірэй (крым. I Hacı Geray, ۱خاجى كراى‎; Melek Hacı Geray, ملک خاجى كراى‎; каля 1397, Ліда — 1466) — першы хан крымскі, заснавальнік незалежнай Крымскай дзяржавы і дынастыі Гірэяў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле адных дасьледчыкаў, нарадзіўся ў Лідзе, дзе яго сям’я часова жыла ў эміграцыі з-за міжусобіц у Крыме.

Каля 1428 г. выступіў як удзельнік барацьбы за ўладу ў Крыме. Сярод продкаў Хаджы-Гірэя (ардынскіх намесьнікаў Крымскага ўлуса) ужо даўно выяўляліся тэндэнцыі да адасабленьня Крыму ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй канчаткова рэалізаваў гэтыя імкненьні, утварыўшы ў Крыме сувэрэнную крымска-татарскую дзяржаву — Крымскае ханства. У барацьбе за незалежнасьць Крыму ад Арды Хаджы-Гірэй меў падтрымку выбітных крымскіх родаў і Вялікага Княства Літоўскага.

Спачатку перамогі чаргаваліся з паразамі: Хаджы-Гірэй атрымліваў уладу ў 1428, 1433, 1443 г., але з-за супраціву канкурэнтаў губляў яе. У 1449 годзе ён нарэшце трывала зацьвердзіўся на стальцы і кіраваў да канца свайго жыцьця (1466) з кароткім перапынкам у 1456 г. У зьнешняй палітыцы нязьменна трымаўся саюза з польска-літоўскай дзяржавай, разам зь якою супрацьстаяў Залатой Ардзе.

Адной з найважнейшых ініцыятыў Хаджы-Гірэя быў перанос дзяржаўнага цэнтру Крыму з Кырыма ў Кырк-Ер (цяпер Чуфут-Кале). Увёў новую дзяржаўную сымболіку: трохзубую тамгу («taraq tamğa»).

Памёр у 1466 г. Пахаваны ў паселішчы Салачык каля Кырк-Ера.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003. — 108 с.