Эльмгульт
Выгляд
| Эльмгульт | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры Эльмгульту | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Лэн | Крунубэрг | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 9,77 км² | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 56°33′03″ пн. ш. 14°08′17″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 11 003 чал. (2020) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0476 | ||
| Паштовы індэкс | 343 21–343 97 | ||
| Сайт | almhult.se | ||
| Эльмгульт на мапе Швэцыі Эльмгульт | |||
Эльмгульт (па-швэдзку: Älmhult) — горад на поўдні Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Крунубэргу. Насельніцтва на 31 сьнежня 2020 году — 11 003 чалавекі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мытны двор Эльмгульт, які стаяў на старажытным шляху з Швэцыі ў Данію ўпершыню згадваецца ў 1545 годзе. У 1660-я гады тут быў заснаваны гасьціны двор. У 1825 годзе Эльмгульт ужо складаўся з чатырох гасьціных двароў. У 1862 годзе тут прайшла чыгунка, і невялічкая вёска стала даволі важным паселішчам. У XX стагодзьдзі ў мястэчку і навакольлі адкрылася некалькі прамысловых прадпрыемстваў, у т. л. па вытворчасьці мэблі, найбольш пасьпяховым зь якіх стала IKEA.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква (1930)
- Музэй IKEA
- Скульптура «Stolen» (па-беларуску: Стул)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кікі Даніельсан — швэдзкая сьпявачка
- Інгвар Кампрад — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік IKEA
- Карл Лінэй — швэдзкі прыродазнавец
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эльмгульт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў