Германава Слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Слабада (неадназначнасьць), Чырвоная Слабада (неадназначнасьць).
Германава Слабада
трансьліт. Hiermanava Slabada
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рудабельскі
Сельсавет: Германаваслабадзкі
Насельніцтва
колькасьць: 634 чал. (2011)[1]
колькасьць двароў: 260
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2357
Паштовы індэкс: 247321
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′52″ пн. ш. 28°34′6″ у. д. / 52.54778° пн. ш. 28.56833° у. д. / 52.54778; 28.56833Каардынаты: 52°32′52″ пн. ш. 28°34′6″ у. д. / 52.54778° пн. ш. 28.56833° у. д. / 52.54778; 28.56833
Германава Слабада на мапе Беларусі ±
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада

Ге́рманава Слабада́ (з 1929 году — Чырво́ная Слабада́[2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12], з 1998 году — Кра́сная Слабада́[2][4]) — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Германава Слабада ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Германаваслабадзкага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Германава Слабада пайшла ад імя мясцовага абшарніка. У 1929 годзе вёска перайменаваная ў Чырвоную Слабаду, а 5 траўня 1998 году — Красную Слабаду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя і дасьледаваныя археолягамі курганы, што былі побач зь вёскай, сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагодзьдзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут новае паселішча. Значна пашырыліся памеры вёскі ў 1920-я гады. З 1924 году цэнтар Германаваслабадзкага сельсавету Глускага, затым — Капаткевіцкага раёнаў Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 28 чэрвеня 1939 году ў складзе Рудабельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шацілавіцкага, з 30 ліпеня 1966 году — адноўленага Рудабельскага раёнаў Палескай, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году Гомельскай абласьцей. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў красавіку 1942 году нямецкія акупанты спалілі 10 двароў і забілі 14 жыхароў. 76 жыхароў загінулі на фронце.

Да 1998 году ў склад Германаваслабадзкага сельсавету ўваходзіла вёска Зьвесьніца (у наш час не існуе).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 25 км на паўднёвы захад ад гарадзкога пасёлку Рудабелка, 232 км ад Гомелю, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, разьмешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаваньні лініі Асіпавічы — Жлобін.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ Арэсе (прыток Пцічы).

Экалёгія і прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўначы мяжуе зь лесам.

Транспартная сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Рудабелка — Капцэвічы.

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляніроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтар КСУП «Чырвонаслабадзкое», малочнатаварная і сьвінагадоўчая фэрмы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасьці, бібліятэка, амбуляторыя, лазьнева-пральны камбінат, аддзяленьне сувязі, лясьніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтар[13].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 228 двароў, 812 жыхароў; 1959 год — 957 жыхароў (паводле перапісу); 1997 год — 313 гаспадарак, 687 жыхароў; 1999 год — 680 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 275 гаспадарак, 634 жыхары; 2010 год — 588 жыхароў; 2011 год — 260 гаспадарак, 634 жыхары

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі сельсавету на 1 студзеня 2011 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 62
  3. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Менск: Навука і тэхніка, 1986. — С. 181. — 240 с.
  4. ^ а б Германаваслабадзкі сельсавет(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 59
  6. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 С. 316
  7. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 94
  8. ^ Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І.Я. Афнагель. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 6
  9. ^ Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1995. — 624 с.: іл. ISBN 985-11-0011-0 С. 237
  10. ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Другое выданне. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6 С. 44
  11. ^ Рэспубліка Беларусь. Маштаб 1:400 000. Карта складзена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г., выпраўлена Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінская друкарская фабрыка» Камітэта дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 1999
  12. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Менск: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 С. 205
  13. ^ Аграгарадок Чырвоная Слабада

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]