Перайсьці да зьместу

Кракаўскі політэхнічны ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кракаўскі політэхнічны ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1945
Рэктар Andrzej Białkiewicz[d][1]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][2]
Вэб-сайт pk.edu.pl

Кракаўскі політэхнічны ўнівэрсытэт імя Тадэвуша Касьцюшкі (па-польску: Politechnika Krakowska im. Tadeusza Kościuszki) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам унівэрсытэту, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Стварэньне навучальнай установы зьвязана з сацыяльна-палітычнымі наступствамі Другой сусьветнай вайны. Разбуранай краіне патрэбныя былі інжынэры, здольныя хутка яе аднавіць. Акрамя таго, у выніку тэрытарыяльных зьменаў Львоўскі політэхнічны ўнівэрсытэт апынуўся ў межах СССР. У сувязі з гэтай сытуацыяй прафэсар Ісідор Стэла-Савіцкі, які да вайны ўзначальваў катэдру будаўніцтва і інжынэрыі ў Горнай акадэміі, прапанаваў стварыць вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову ў Кракаве. Канцэпцыя была добра сустрэтая кіраўніцтвам акадэміі, а таксама падтрымана міністрам адукацыі ПНР. У 1945 годзе міністар адукацыі дазволіў арганізацыю пры Горнай акадэміі шэрага політэхнічных факультэтаў: архітэктуры, а таксама лясной, будаўнічай, воднай і вымяральнай інжынэрыі. Яны мелі адміністрацыйную і бюджэтную адасобленасьць, а таксама ўласны Сэнат.

19 лістапада 1946 году ўлады ПНР выдалі ўказ аб стварэньні ў акадэміі факультэтаў архітэктуры, інжынэрыі і камунікацыяў, названых політэхнічнымі факультэтамі. Акт меў зваротную сілу, якая дзейнічала з 1 красавіка 1945 году, і гэты дзень лічыўся датай заснаваньня вучэльні. У 1947 годзе сядзібу факультэтаў перанесьлі ў адаптаваныя для навучальных мэтаў будынкі на вул. Варшаўскай — да былых аўстрыйскіх кашаоаў імя эрцгерцага Рудольфа, якія ў міжваенны пэрыяд насілі імя караля Яна III Сабескага. Поўная незалежнасьць унівэрсытэту была атрымана 7 ліпеня 1954 году, калі была прынятая пастанова Савета Міністраў ПНР аб стварэньні Кракаўскага політэхнічнага ўнівэрсытэту. 30 верасьня 1976 году яму было прысвоена імя Тадэвуша Касьцюшкі.

Амаль з самага пачатку свайго існаваньня Кракаўскі політэхнічны ўнівэрсытэт рэалізоўваў шырокую праграму дасьледчай дзейнасьці і супрацоўніцтва з прамысловасьцю. У выніку да пачатку 1970-х гадоў тры з чатырох яго факультэтаў атрымалі поўныя акадэмічныя паўнамоцтвы для прысваеньня доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. У 1966 годзе быў створаны пяты па ліку хімічны факультэт. Праз 9 гадоў быў створаны факультэт транспарту. У 1999 годзе быў створаны сёмы факультэт — сёньня гэта факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацыяў.

  • Архітэктуры
  • Інфарматыкі і тэлекамунікацыяў
  • Электратэхнічнай і кампутарнай інжынэрыі
  • Грамадзянскага будаўніцтва
  • Матэрыялазнаўчай інжынэрыі і фізыкі
  • Інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя і энэргетыкі
  • Хімічнай інжынэрыі і тэхналёгіі
  • Мэханічны

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]