Чэрвія
| Чэрвія эміл.-рам: Zirvia | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 3 ± 1 м |
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 |
| Каардынаты | 44°15′31″ пн. ш. 12°21′21″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Этнахаронімы | cervesi |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0544 |
| Паштовы індэкс | 48015 |
| Нумарны знак | RA |
| Сайт | comunecervia.it (італ.) |
| Чэрвія на мапе Італіі Чэрвія | |
Чэрвія (па-італьянску: Cervia) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Знаходзіцца ў правінцыі Равэнны. Зважаецца адным з галоўных марскіх курортаў правінцыі, бо места мае пляжную лінію даўжынёю ў 9 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Настарэйшым паселішчам чалавека ў рэгіёне зважаецца вёска Манталета. Хутчэй за ўсё, гэта быў лягер пастухоў бронзавага веку, і ён датуецца блізу 3000—1000 гадоў да н. э. Верагодна, саляныя балоты выкарыстоўваліся ў часы эпохі этрускаў. Магчыма, дзеля саляроў, нават сэзонных, тут будаваліся паселішчы. Знаходкі паказваюць на пэўную шчыльнасьць насельніцтва ўжо ў I стагодзьдзі да н. э. Да рымскага часу горад захоўваў назву Фікокл[3]. У Сярэднявеччы горад пашыраўся. У ім зьявіліся ўмацаваныя брамы, палац Прыёраў, сем цэркваў і замак, які, паводле легенды, быў пабудаваны імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам. Назва таксама зьмянілася на Чэрвія. Пасьля доўгага шэрагу падзеяў места трапіла ў склад Папскай дзяржавы. Чэрвія таксама згадваецца ў «Боскай камэдыі» Дантэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)