Перайсьці да зьместу

Каўбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каўбы
трансьліт. Kaŭby
Былая назва: Сяльцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Лапацінскі
Насельніцтва: 99 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225747
СААТА: 1254851046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′55″ пн. ш. 26°21′40″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 26.36111° у. д. / 52.03194; 26.36111Каардынаты: 52°1′55″ пн. ш. 26°21′40″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 26.36111° у. д. / 52.03194; 26.36111
Каўбы на мапе Беларусі ±
Каўбы
Каўбы
Каўбы
Каўбы
Каўбы
Каўбы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каўбы́[1] (таксама — Ко́ўбы[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавету. Вёска месьціцца на левым беразе ракі Стыру.

Першая згадка адносіцца да канца XV ​​стагодзьдзя. Ранейшая назва паселішча — Сяльцы, менавіта так яно згадана ў каралеўскім прывілеі Казімера Ягелончыка, які падараваў яго Мікалаю Сырапяту і яго сыну Яну. У XVI стагодзьдзі паселішча належала Марціну Янавічу па мянушцы Шырмач, а ў XVII і XVIII стагодзьдзях — яго нашчадкам. Некаторы час маёнтак быў у валоданьні ўніяцкай царквы[2]. З часу тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім маёнтак ўваходзіў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[3].

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага павету[3]. У першай палове XIX стагодзьдзя Каўбы перайшлі да роду Алевінскіх, якія выбудавалі тут сядзібны дом і заклалі пэйзажны парк[2].

У XIX стагодзьдзі ў Колбах была пабудавана капліца з барочным купалам. У жніўні — верасьні 1916 г. у Каўбах жыў паэт Аляксандар Блок, які знаходзячыся на вайсковай службе ўдзельнічаў у будаўніцтве ўмацаваньняў у ходзе Першай сусьветнай вайны. У адным зь лістоў да жонкі паэт даслаў малюнак Коўбаўскай капліцы[4].

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) сяло ўвайшло ў склад міжваеннай Польшчы. Антоні Алевінскі быў апошнім уладальнікам маёнтку да 1939 году.

З 1939 году Каўбы ў складзе БССР. У паваенны час сядзіба Алевінскіх была цалкам разбурана[2].

  • 2009 год — 99 жыхароў
  • 1999 год — 147 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А. Блок. Капліца ў Каўбах

У вёсцы можна бачыць капліцу XIX стагодзьдзя ў стылі нэаклясыцызму. Расейскі паэт Аляксандар Блок, які служыў у навакольлях Каўбоў з 14 жніўня па 3 верасьня 1916 году, у жніўні намаляваў гэтую капліцу ў лісьце да жонкі.

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 230—231
  2. ^ а б в Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
  3. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
  4. ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]