Сэгедзкі ўнівэрсытэт
Сэгедзкі ўнівэрсытэт | |
Szegedi Tudományegyetem | |
![]() | |
Заснаваны | 1872 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Сэгед |
Краіна | Вугоршчына[1] |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[2] |
Вэб-сайт | https://www.u-szeged.hu/ |
Сэгедзкі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Szegedi Tudományegyetem) — вялікі дасьледчы ўнівэрсытэт у Вугоршчыне. Ён знаходзіцца ў трэцім паводле велічыні горадзе краіны, Сэгедзе, у мэд’е Чонград. Унівэрсытэт ёсьць адным з найважнейшых вугорскіх унівэрсытэтаў і ўваходзіць у лік самых вядомых вышэйшых навучальных установаў Цэнтральнае Эўропы. Па стане на 2013 год унівэрсытэт займаў другое месца ў нацыянальным рэйтынгу і ўваходзіў у лік топ-200 рэйтынгу эўрапейскіх унівэрсытэтаў[3]. Апэрацыйны бюджэт установы на 2014 год складаў 220 млн даляраў ЗША [3]. Паводле зьвестак на 2020 год ва ўнівэрсытэце навучалі калі 21 тысячы студэнтаў.
Першапачаткова быў заснаваны ў 1872 годзе імпэратарам Францам Ёсіфам I у горадзе Клуж-Напока, у сучаснае Румыніі. Пасьля падзелу Вугоршчыны паводле Трыянонскае дамовы ўнівэрсытэт пераехаў у Сэгед.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ «Shanghai University Rankings». ARWU.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэгедзкі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў