Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў (Мазыр)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкуль інфармацыя пра капліцы 1730 г.?

[рэдагаваць крыніцу]

Пытаньне ў загалоўку.--Дамінік (гутаркі) 14:57, 8 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

З даведніка Кулагіна, пазначанага ў крыніцах (с. 212). Але там могуць быць памылкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:43, 8 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Сапраўды, памылка. М. Газдава, на артыкул якога спаслаўся А. Кулагін, пісаў хіба тое, што ад 1730 г. і да скасаваньня кляштару ды адабраньня касьцёлу ў 1864 г. цыстэрцыяны ўтрымлівалі парафію, якая ў астатнім часе налічвала каля 3 000 (у выданьні Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi сказана пра 4 200 на 1863 г., а яшчэ названыя капліцы ў Барбарове, Галоўчыцах, але не згаданыя Санюкі, Кочышчы і Юзафоўка) верных. Пасьля гэтага і вялося пра існаваньне 6 капліцаў. Магчыма, зьвестка ўзятая зь візыты 1825 г. А ўвогуле, як мне падаецца, дык ня варта ўказваць канкрэтны год, бо штó пра тое вядома?..--Дамінік (гутаркі) 16:32, 9 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Так, лепей перапісаць згодна зь з той крыніцай, на якую спасылаецца Кулагін. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:47, 9 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]