Перайсьці да зьместу

Санюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санюкі
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Ельскі
Сельсавет Млыноцкі
Часавы пас
Каардынаты 51°50′34,40″ пн. ш. 29°14′37,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 160 чал. (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2354
Паштовы індэкс 247830
СААТА 3214822061
Нумарны знак 3
Санюкі на мапе Беларусі ±
Санюкі
Санюкі
Санюкі
Санюкі
Санюкі
Санюкі

Санюкі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 160 чал. (2004). Знаходзяцца за 5 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 186 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнымі дарогамі, што адыходзяць ад Ельску.

Упершыню Санюкі згадваюцца ў XVI ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Санюкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі, уладаньне Лянкевічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала школа граматы. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.