Кочышчы
| Кочышчы лац. Kočyščy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Ельскі |
| Сельсавет | Качышчанскі |
| Першыя згадкі | 1532 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°44′28,40″ пн. ш. 28°55′46,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 450 чал. (2004) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2354 |
| Паштовы індэкс | 247835 |
| Нумарны знак | 3 |
| Кочышчы на мапе Беларусі ± Кочышчы | |
Ко́чышчы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У апісаньні воласьці Мазырскага замку 1552 году сказана, што ў Багуціцкай нядзелі[a] 2 чалавекі ў Котчычах вось ужо 20 гадоў, як аддадзеныя панам Сурынам і ад таго часу перасталі выконваць працы на замку, хоць падымшчыну й давалі[2].

20 красавіка 1538 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацьвердзіў кіеўскаму зямяніну Мацею Угрыноўскаму права на маёнтак Высокае і на траціны ў Котчышчах і Вялаўску[3].
У 1567 годзе пан Сьцяпан Рыгоравіч Лавейка з маёнткаў сваіх, сярод якіх і Котчышчаў, ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 3 узброеных вершнікаў і 2 драбаў з ручніцамі[4].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[5]. Котчышчы ў складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, былі выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пры чарговым разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Кароны і Мазырскага павету ВКЛ у сьнежні 1621 — студзені 1622 году сяло Котчышчы з усімі грунтамі і прылегласьцямі паны камісары згодна запісалі прыналежным да Мазырскага павету[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Кочышчы — у межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.
У парэформавы пэрыяд Кочышчы адміністрацыйна належалі да Скараднянскай воласьці.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Кочышчы ў складзе Мазырскага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 41 двор, 200 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 54 двары; 1885 — 56 двароў, 336 жыхароў; 1897 — 608 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 118 двароў, 670 жыхароў; 1917 — 725 жыхароў; 1924 — 1010 жыхароў; 1940 — 135 двароў; 1959 — 408 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 440 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 176 гаспадарак, 450 жыхароў[8]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці (Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. VII. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 645
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. VIII. Т. IV. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1907. № 60
- ↑ Русская историческая библиотека. — Т. XXXІІІ: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград, 1915. Стб. 1235
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
- ↑ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 93
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.