Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, 1884 р.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′28.01″ пн. ш. 30°12′03.09″ у. д. / 55.1911139° пн. ш. 30.2008583° у. д.Каардынаты: 55°11′28.01″ пн. ш. 30°12′03.09″ у. д. / 55.1911139° пн. ш. 30.2008583° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1682 |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку ў яе ручая, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзеяў да 1832 року. Твор архітэктуры барока[1].
Комплекс Віцебскага дамініканскага кляштару складаўся з мураванага касьцёла, драўлянага кляштарнага корпусу на мураваным падмурку і гаспадарчых пабудоваў[1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштар дамініканаў у Віцебску заснаваў падкаморы Адам Кісель (з Брусілава) у 1682 року (магчыма, раней — у 1642[1]). У 1771 року (паводле іншых зьвестак — у 1731[2]) пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася толькі ў XIX ст. у значна спрошчаным варыянце (вынікае з абмерных рысункаў, зробленых у час закрыцьця кляштару)[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. У 1811 року каля касьцёла збудавалі новы кляштарны корпус[2]. У гэты ж час Замкавая вуліца, якая пачыналася ад кляштару, атрымала назву Дамініканскай.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Таго ж року будынак касьцёла перадалі Віцебскаму гарнізоннаму батальёну[3]. У 1839 року абодва будынкі перабудавалі пад кватэры батальёну. У 1867 року комлекс згарэў, па чым у 1868 року касьцёл разабралі на цэглу[4].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка з паўкруглая алтарнай часткай і сымэтрычнымі закрысьціямі з бакоў бімы прэзьбітэрыюму. Хвалістая позьнебарокавая ў ніжняй частцы структура галоўнага фасада-нартэксу была незавершанай. Вышэй за карніз цэнтральнага нэфу вежы накрываліся пакатымі шатрамі з трыкутным клясыцыстычным франтонам паміж імі[3].
Усярэдзіне меў цыліндрычныя скляпеньні на распалубках[1], што падтрымліваліся апорнымі слупамі ў форме лятарынскага крыжа і адпаведныя ім тонкімі злучанымі падпружнымі аркамі[3]. Інтэр’ер аздаблі шэсьць прысьценных разьбяных алтароў[5].
Апроч 1-павярховага драўлянага кляштарнага корпусу, у склад комплексу ўваходзілі будынкі флігелю (7 жылых і 1 нежылое памяшканьне), лядоўні, сьвірану, бровару, стайні, пуні[2] і кузьні[1] (агульная плошча 4950 м²[2]). Пры кляштары быў агарод (1531 м²)[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1833 р.
-
1839 р.
-
1839 р.
-
каля 1860 р.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 171.
- ^ а б в г д Слюнькова И. Монастыри восточной и западной традиций. — М., 2002. С. 291.
- ^ а б в г Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 232.
- ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 1061.
- ^ Габрусь Т. Святыні ордэна прапаведнікаў // Наша Вера. № 4 (26), 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Габрусь Т. Святыні ордэна прапаведнікаў // Наша Вера № 4 (26), 2003.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.