Карбатоўка
| Карбатоўка лац. Karbatoŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Шклоўскі |
| Сельсавет | Старашклоўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°07′57″ пн. ш. 30°00′43″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2239 |
| СААТА | 7258828073 |
| Нумарны знак | 6 |
| Карбатоўка на мапе Беларусі ± Карбатоўка | |
Карбатоўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ўтоку ракі Чарнаводкі ў Вабіч. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або ад гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[8]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[9].
Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[2], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[10][11][12]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- 1 2 Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
- 1 2 Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Haubrichs W. Romano-germanische Hybridnamen des frühen Mittelalters nördlich der Alpen // Akkulturation. Probleme einer germanisch-romanischen Kultursynthese. — Berlin, 2004. S. S. 180.
- ↑ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 170.
- ↑ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 347.
- ↑ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 88.