Абмеркаваньне:Камарын

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Што і зь якіх крыніцаў вядома пра даўнюю гісторыю Камарына?[рэдагаваць крыніцу]

Сапраўды, зьвесткі пра XV ст. (XIV ст., мабыць, пайшло з расейскага разьдзелу Вікіпэдыі) Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва і Літоўскую мэтрыку з ГіВБ (кн. 1, с. 85). З ВГАБ відаць, што мяжа Рэчыцкага павету праходзіла далёка на поўнач ад Камарына, у склад Лоеўска-Любецкага староства ён не ўваходзіў. Пазначыў у артыкуле, адкуль зьвесткі і што яны, з усяго відаць, сумнеўныя. Наконт назвы: у нас дзейнічае Вікіпэдыя:БТГН — адпаведна, каб прывесьці традыцыйную гістарычную назву ў якасьці асноўнай дастаткова спаслацца на другасныя крыніцы, дзе б сьцьвярджалася, што мясцовыя людзі здаўна казалі менавіта Камары́н. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:02, 4 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Гэта той самы ўпамін пад 1449 годам? Калі так, то мабыць, трэба дапісаць, што ў Літоўскай мэтрыцы пад 1449 годам упамінаецца толькі Камарын на Валыні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:05, 5 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Дадаў інфармацыю пра іншы Камарын — мяркую, выдаляць пакуль ня варта. Памылковыя зьвесткі з фармальна вартых даверу крыніцах, мабыць, мае сэнс прыводзіць з пазначэньнем іх памылковасьці (прынамсі да зьяўленьня асобнага артыкула Гісторыя Камарына, куды гэта потым можна будзе перанесьці, каб не засьмечваць асноўны артыкул). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:32, 5 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Калі не тлумачыць, што наяўныя ў фармальна вартых даверу крыніцах зьвесткі ёсьць памылковымі, то людзі будуць спрабаваць іх дадаваць у Вікіпэдыю з спасылкамі на тыя самыя крыніцы. Вядома, ідэальна напісаць артыкул (або хоць бы якія тэзісы), прысьвечаны ўзьнікненьню Камарына, дзе б заадно і пра памылкі ў ГіВБ успомніць. Тады можна проста дадаць фразу накшталт У некаторых выданьнях (+ спасылка на ГіВБ) сустракаюцца памылковыя зьвесткі пра існаваньне Камарына ў ранейшыя часы (+ спасылка на артыкул/тэзісы). Але да зьяўленьня такой крыніцы, на маю думку, варта даваць больш разгорнутае тлумачэньне — тады нават ня надта абазнанаму ў гісторыі чытачу будзе зразумела, што ў ГіВБ лухта, якую ня варта ўспрымаць сур'ёзна і спрабаваць кудысьці дадаваць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:15, 6 лістапада 2020 (+03)[адказаць]