Зэмбінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зэмбінскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус раён СССР
Адміністрацыйны цэнтар Зэмбін
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 22 верасьня 1927
Насельніцтва 30 154 чал. (1925)
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зэмбінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гадах. Цэнтар — мястэчка Зэмбін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 году раён падзелены на 7 сельсаветаў: Ганцавіцкі, Гарэлалускі, Зэмбінскі, Каменскі, Карсакавіцкі, Мсьціскі і Швабскі.

21 жніўня 1925 году да раёну далучаны Кішчынаслабодзкі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы Барысаўскага раёну, утвораны Касьцюкоўскі (Касьцюковіцкі) сельсавет, Гарэлалускі сельсавет перайменаваны ў Іканскі.

З 9 чэрвеня 1927 году раён у складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны: Зэмбінскі, Карсакавіцкі, Касьцюкоўскі (Касьцюковіцкі), Кішчынаслабодзкі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены Барысаўскаму раёну, Ганцавіцкі і Каменскі — Плешчаніцкаму раёну, Іканскі і Мсьціскі сельсаветы — Бягомльскаму раёну, Швабскі сельсавет — Лагойскаму раёну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Зембінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 441.