Звязда
Каардынаты: 53°55′28″ пн. ш. 27°35′46″ у. д. / 53.92444° пн. ш. 27.59611° у. д.
«Зьвязда» | |
Тып | штодзёньнік |
---|---|
Фармат | A2, A3 |
Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецкі дом «Зьвязда»[1] |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Алесь Карлюкевіч |
Заснаваная | 9 жніўня 1917 (107 гадоў таму) |
Палітыка | урадавая |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а[2] |
Аб’ём | 8 старонак (без дадаткаў) |
Пэрыядычнасьць | 5 разоў на тыдзень (2021 год)[3] |
Наклад | 14,8 тыс. (І.2021) |
Цана | 56 капеек (2021 год)[4] |
ISSN | 1990-763x |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | zviazda.by |
«Зьвязда» (наркам. Звязда) — штодзённая дзяржаўная газэта Беларусі, заснаваная ў жніўні 1917 году.
Штогод выдаецца 250 нумароў. На 2021 год была адзінай цалкам беларускамоўнай штодзённай газэтай краіны. Падпісны індэкс на «Белпошце» — 63850[5]. Налічвала 10 штомесячных дадаткаў: «Алімпіец»[6], «Жырандоля»[7], «Ігуменскі тракт»[8], «Карані і кроны»[9], «Краіна здароўя»[10], «Мясцовае самакіраваньне»[11], «Пляцдарм»[12], «Сямейная газэта»[13], «Фарпост спакою»[14] і «Чырвоная зьмена»[15].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы нумар выдаў 9 жніўня [ст. ст. 27 ліпеня] 1917 году ў Менску на расейскай мове Менскі камітэт Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (бальшавікоў) (РСДРП(б)). Наклад склаў 1500 асобнікаў, якія замовілі ў друкарні Абрама Данцыга па вул. Багадзельная, д. 6 (цяпер вул. Камсамольская ў Цэнтральным раёне Менску). Рэдакцыя знаходзілася па вул. Петраградзкая, д. 6 (цяпер цяпер вул. Ленінградзкая ў Кастрычніцкім раёне Менску)[16]. Стваральнікамі і першымі рэдактарамі былі Вільгельм Кнорыньш, Карл Ландэр, Аляксандар Мясьнікян, В. В. Фамін і Міхаіл Фрунзэ(en). Двойчы зачынялася Часовым урадам Расейскай рэспублікі, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15 (28) верасьня па 6 (19) кастрычніка як «Молот»; з 8 (21) кастрычніка па 29 кастрычніка (11 лістапада) як «Буревестник» выдавалася Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РСДРП(б). Затым пад першапачатковай назвай.
Праз акупацыю Беларусі немцамі ў першую сусьветную вайну зь лютага 1918-га выдавалася ў Смаленску як газэта Паўночна-Заходняга абласнога і Смаленскага губэрнскага камітэтаў Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Пры канцы красавіка 1918 г. прыпыніла выхад. У чэрвені 1918 г. 4-я Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) зацьвердзіла Рашэньне аб працягу выданьня газэты, якім абавязала мясцовыя суполкі партыі патрабаваць ад кожнага пісьменнага ў расейскай мове партыйца квітанцыю аб падпісцы на газэту[17]. Са сьнежня зноў у Менску. З пачатку сакавіка 1919-га — орган Цэнтральнага камітэту (ЦК) Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Летувы і Беларусі, 1-19 красавіка выходзіла ў Вільні, з 1 траўня да 8 жніўня — зноў у Менску. У час савецка-польскай вайны праз польскую акупацыю з восені выдавалася ў Смаленску, як штотыднёвік, з 8 жніўня 1920-га — у Менску. З 1925-га друкавалася на беларускай і расейскай мовах.
15 ліпеня 1927 г. Бюро ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі зацьвердзіла рашэньне: «Пры пераводзе газэты „Звезда“ на беларускую мову пакінуць гэту назву газэты, ужываючы беларускую транскрыпцыю („Зьвязда“)»[18]. 9 жніўня 1927 г. газэта ўпершыню выйшла цалкам на беларускай мове і з таго часу зьяўляецца найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем у краіне. У 1920-30-я гады асьвятляла калектывізацыю ды індустрыялізацыю. У 1930-я гады вінаваціла беларускую інтэлігенцыю(be) ў контрарэвалюцыйнасьці(en) і нацыянал-дэмакратызме.
Падчас Другой сусьветнай вайны выходзіла ў Менску, потым у Магілёве і Гомлі (да 13 жніўня 1941 г.). У траўні — верасьні 1942-га Менскі падпольны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) нелегальна выдаў 4 нумары (рэдактары: Уладзімер Амельянюк — №1, У. К. Нікіфараў — №2-4). З 27 студзеня 1943-га да 1 ліпеня 1944-га выдавалася ЦК КП(б)Б і Менскім абласным камітэтам КП(б)Б у партызанскай зоне ў Любанскім раёне, на высьпе Зыслаў пасярод балотаў[19]. Выйшлі 93 нумары (у студзені 1943-га — лютым 1944-га рэдактар Міхаіл Барашкаў(be)). З 10 ліпеня 1944-га выдаецца ў Менску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савету і Савету міністраў БССР.
У газэце «Зьвязда» пачыналі друкавацца народны пісьменьнік Беларусі Іван Шамякін, народныя паэты Беларусі Максім Танк, Пімен Панчанка і Ніл Гілевіч[20].
У 2000 годзе стварылі вэб-бачыну газэты «Зьвязда». 16 чэрвеня 2005 г. у гонар газэты ў Менску назвалі праспэкт. На 18 траўня 2012 г. існавала 10 помнікаў, прысьвечаных газэце[21]. На 9 жніўня 2012 г. зьяўлялася адзінай у Беларусі беларускамоўнай штодзённай газэтай[22], як і найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем[23]. У 2013 годзе адзін нумар газэты каштаваў 1800 рублёў[24].
У красавіку 2014 году «Зьвязда» атрымала галоўную ўзнагароду Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы творчы праект году рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў» за спэцвыпуск «Пляцдарм» пра войска і вайскоўцаў пры садзейнічаньні Міністэрства абароны Беларусі[25]. На 9 жніўня 2017 году ў газэце было 175 штатных супрацоўнікаў[20].
Наклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1917 г., № 1 — 1500 асобнікаў
- 1918 г., № 1 — 16 тыс. ас.[17]
- 1928 г., № 1 — 9000 ас.[26]
- 1942 г., № 1 — 2500 ас.[19]
- 1991 г., № 2 — 102,8 тыс. ас.
- 1992 г., № 1 — 81,1 тыс. ас.
- 1993 г., № 1 — 207 тыс. ас.
- 1994 г., № 1 — 173 тыс. ас.
- 1995 г., № 1 — 177,7 тыс. ас.
- 1996 г., № 1 — 113,3 тыс. ас.
- 2011 г., № 1 — 33,3 тыс. ас.
- 2013 г., № 1 — 26,1 тыс. ас.
- 2016 г., № 1 — 20,6 тыс. ас.
- 2021 г., № 1 — 14,8 тыс. ас.
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Мясьнікян (9 жніўня — лістапад 1917)
- Вільгельм Кнорыньш (канец лістапада 1917[27] — сьнежань 1920)
- Яфім Генкін (1921)
- Вітольд Ашмарын (1921)
- Вульф Нодэль (1921—1925)[28]
- Уладзімер Валынскі (кастрычнік 1925)
- Валер Шафранскі (травень 1927)
- Майсей Шульман (травень — 8 жніўня 1927)
- Іван Асьмоў (9 жніўня 1927 — травень 1930)
- Арон Мітлін (чэрвень—кастрычнік 1930)
- Станіслаў Будзінскі (кастрычнік 1930 — лістапад 1931)
- Міхаіл Гарын (лістапад 1931 — жнівень 1932)
- Рыгор Брагінскі (верасень 1932 — травень 1934)
- Навум Ленцнэр (чэрвень 1934 — студзень 1935)
- Мікалай Сьцернін (студзень 1935 — жнівень 1936)
- Аляксандар Джалюк (жнівень — кастрычнік 1936)
- Зьміцер Юркоў (кастрычнік 1936 — кастрычнік 1937)
- Ізраіль Афенчэім (кастрычнік 1937 — ліпень 1938)
- Дзям’ян Лебедзеў (жнівень 1938 — жнівень 1939)
- Цімафей Гарбуноў (жнівень 1939 — сакавік 1941)
- Міхаіл Астапенка (сакавік—жнівень 1941)[29]
- Уладзімер Амельянюк (студзень — 26 траўня 1942)
- Вячаслаў Нікіфараў (26 траўня — 26 верасьня 1942)[30]
- Уладзімер Казачонак (27 верасьня 1942 — 24 студзеня 1943)
- Міхаіл Барашкаў (25 студзеня 1943 — 21 лютага 1944)[31]
- Васіль Самуцін (1944—1945)
- Даніла Драгун (1945—1954)
- Васіль Пыжкоў (1954—1969)
- Мікалай Дзялец (1969—1973)
- Аркадзь Тоўсьцік (1973—1986)
- Іван Макаловіч (1986—1989)
- Уладзімер Наркевіч (1989 — 8 лістапада 2011)
- Алесь Карлюкевіч (8 лістапада 2011 — 15 сьнежня 2016)
- Павал Сухарукаў (15 сьнежня 2016 — 20 жніўня 2020)
- Алесь Карлюкевіч (з 20 жніўня 2020 году)[32]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2023. — ISSN 1990-763X
- ^ Аб выданьні // Газэта «Зьвязда», 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Рэкляма ў выданьнях // Газэта «Зьвязда», 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Падпіска на выданьні (68,34 рублі за 122 асобнікі) // Газэта «Зьвязда», 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ «Зьвязда» (інтэрнэт-падпіска) // УП «Белпошта», 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Алімпіец // Газэта «Зьвязда», 22 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Жырандоля // Газэта «Зьвязда», 22 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Ігуменскі тракт // Газэта «Зьвязда», 13 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Карані і кроны // Газэта «Зьвязда», 13 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Краіна здароўя // Газэта «Зьвязда», 26 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Мясцовае самакіраваньне // Газэта «Зьвязда», 28 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Пляцдарм // Газэта «Зьвязда», 28 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Сямейная газэта // Газэта «Зьвязда», 28 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Фарпост спакою // Газэта «Зьвязда», 23 сьнежня 2020 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Чырвоная зьмена // Газэта «Зьвязда», 27 студзеня 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- ^ Яўген Бараноўскі. Нараджэньне // Зьвязда : газэта. — 9 лютага 2007. — № 27 (25892). — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Вячаслаў Селяменеў. Барацьба за выжываньне // Зьвязда : газэта. — 7 красавіка 2012. — № 68 (27183). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Яўген Бараноўскі. Мова выданьня — беларуская // Зьвязда : газэта. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Тацяна Падаляк. 70 гадоў таму, 18 мая 1942 году, у акупаваным Менску выйшаў першы нумар падпольнай «Зьвязды» // Зьвязда : газэта. — 18 траўня 2012. — № 93 (27208). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Натальля Бардзілоўская, тэлеканал «Беларусь 1». 100 гадоў спаўняецца газэце «Зьвязда» // Белтэлерадыёкампанія, 9 жніўня 2017 г. Архіўная копія ад 9 жніўня 2017 г. Праверана 1 верасьня 2017 г.
- ^ Кацярына Шыбко. Сёньня 70 гадоў спаўняецца першаму падпольнаму выпуску «Зьвязды» // Белтэлерадыёкампанія, 18 траўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
- ^ Сёньня газэта «Зьвязда» сьвяткуе юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 9 жніўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
- ^ Сяргей Курыла. «Зьвязьдзе» - 95 гадоў // Белтэлерадыёкампанія, 9 жніўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
- ^ Зьвязда, №162 (27527), 30 жніўня 2013
- ^ Сяргей Расолька. Гран-пры «Залатой Літары» — у «Зьвязды» // Зьвязда. — 24 красавіка 2014. — № 76 (27686). — С. 1.
- ^ Алена Дзядзюля. Культурная рэвалюцыя // Зьвязда : газэта. — 21 красавіка 2012. — № 79 (27194). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Яўген Бараноўскі. Ад гарадзкой да рэспубліканскай (2 частка) // Зьвязда : газэта. — 2 сакавіка 2007. — № 42 (25907). — ISSN 1990-763x.
- ^ Пётар Дарашчонак. Творчая і арганізацыйна-гаспадарчая дзейнасьць рэдакцыі «Зьвязды» у 20-я – пач. 30-х гг. ХХ ст. (Артыкулы Інстытута журналістыкі) // Фундамэнтальная бібліятэка БДУ, 15 кастрычніка 2012 г. Праверана 18 лістапада 2015 г.
- ^ Яўген Бараноўскі. Пастанова ЦК КП(б)Б: «Распусьціць пярвічную партыйную арганізацыю „Зьвязды“ за аслабленьне антытрацкісцкага пачуцьця» // Зьвязда : газэта. — 4 верасьня 2008. — № 166 (26278). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Падаляк. Каштоўнасьць публіцыстычнага слова як эмпірычны факт // Слова ў кантэксьце часу. У 2-х тамах / рэд. Віктар Іўчанкаў. — Менск: Выд. цэнтар БДУ, 2014. — Т. 1. — С. 269-274. — 576 с. — ISBN 978-985-553-176-2
- ^ Тры «Зьвязды» // Газэта «Зьвязда», 3 ліпеня 2014 г. Праверана 18 лістапада 2015 г.
- ^ Дырэктарам-галоўным рэдактарам РВУ «Выдавецкі дом «Зьвязда» прызначаны Аляксандар Карлюкевіч // Газэта «Зьвязда», 20 жніўня 2020 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зерницкий, Марк Соломонович. Белорусская советская печать в годы иностранной военной интервенции и гражданской войны (1918-1920 гг.). — Мн.: Высшая школа, 1963. — 123 с. — 700 ас.
- Газэты Беларусі, 1776 — 1975. / Склад.: Л.М.Няхайчык і інш. ; Навук. рэд. В.У.Скалабан. — Бібліяграфічны паказальнік.. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 59, 60 (№ 524). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зварот у рэдакцыю // Газэта «Зьвязда», 2021 г. Праверана 28 студзеня 2021 г.
- У сацыяльных сетках: Фэйсбук, УКантакце, Твітэр
- «Звезда» (1917-1927) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- «Звезда» (1925 год) // Kamunikat.org