Перайсьці да зьместу

Рагнар Клаван

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагнар Клаван
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1985(1985-10-30)[1][2] (39 гадоў)
Рост 185 см[1]
Вага 79 кг[1]
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001 Элва[d] 25 (5)
2002—2003 Тулевік Вільяндзі 28 (2)
2003—2005 Флёра Талін 28 (2)
2004—2005 Валерэнга 2 (0)
2005—2009 Гэраклес 95 (4)
2009 АЗ Алькмаар 12 (0)
2009—2012 АЗ Алькмаар 66 (0)
2012—2016 Аўгсбург 125 (4)
2016—2018 Лівэрпул 39 (1)
2018—2021 Кальяры 61 (0)
2021—2022 Лінамээсконд Пайдэ 21 (3)
2023—2024 Калеў Талін 22 (1)
Зборныя
2003—2005 Эстонія (да 21)[d] 7 (0)
2003—2024 Эстонія 130 (0)

Рагнар Клаван (па-эстонску: Ragnar Klavan; нар. 30 кастрычніка 1985 году, Вільяндзі, Эстонская ССР) — колішні эстонскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку вялікую колькасьць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Эстоніі. Выступаў на левым флянзе абароны.

Выступы на радзіме

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым прафэсійным клюбам Клавана быў «Элва», за які ён дэбютаваў ва ўзросьце пятнаццаці гадоў. Праз год ён далучыўся да клюбу «Тулевік» (Вільяндзі). Пасьля двух сэзонаў у «Тулевіку» Рагнар пераехаў у сталічную «Флёру».

31 жніўня 2004 году Клаван перайшоў на правах арэнды ў нарвэскі клюб «Валерэнга», за які гуляў на працягу трох месяцаў[3].

4 жніўня 2005 году Рагнар падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Гэраклес», які толькі падпрапіў у Эрэдывізію[4]. Празь пяць дзён пасьля гэтага згуляў свой першы матч за новы клюб супраць клюбу РКСВ ДКГ. Свой першы гол у Эрэдывізіі забіў 24 жніўня 2007 году на 76 хвіліне матча супраць «Роды», дзе гуляў ягоны партнэр па зборнай Андрэс Опэр.

У канцы студзеня 2009 году Рагнар перайшоў на правах арэнды з правам выкупу ў клюб АЗ[5], дэбютаваўшы ў складзе клюбу 5 лютага 2009 году ў матчы супраць «Роды» (1:0)[6].

2 ліпеня 2012 году заключыў двухгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За зборную Эстоніі дэбютаваў 3 ліпеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Летувы на Балтыйскім кубку. Свой першы гол за зборную забіў 31 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.

«Флёра»:

«Валерэнга»:

АЗ:

«Лінамээсконд»:

Бацька Рагнара таксама быў футбалістам, гуляючы ў складзе зборнай Эстоніі ў 1990-х гадох. Рагнар цяпер сустракаецца з эстонскай сьпявачкай Ленай Куўрмаа з гурта Vanilla Ninja.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]