Перайсьці да зьместу

Андрэс Опэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэс Опэр
Андрэс Опэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лістапада 1977 (47 гадоў)
Талін, Эстонская ССР
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1999
1996
1999—2003
2003—2005
2005—2009
2009
2010
2010—2011
2012—2013
Флёра
Тэрвіс (арэнда)
Ольбарг
Тарпэда М
Рода
Шанхай Шэньхуа
АДО Дэн Гааг
АЕК Лярнака
Нэа Саляміс
73 (44)
9 (4)
117 (27)
53 (8)
103 (32)
6 (0)
12 (1)
21 (3)
42 (8)
Зборныя
1995—2014 Эстонія 134 (38)

Андрэс Опэр (па-эстонску: Andres Oper; нарадзіўся 7 лістапада 1977 году, Талін, Эстонская ССР) — былы эстонскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Андрэс зьяўляецца нацыянальным рэкардсмэнам паводле колькасьці забітых галоў за зборную.

Опэр займаўся футболам у шэрагу дзіцячых спартовых школаў эстонскіх клюбаў, пакуль у 1994 годзе не прыйшоў у юнацкую каманду клюбу «Флёра». У тым жа сэзоне ён і дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу. Выніковая гульня маладога гульца ў родным чэмпіянаце прыцягнула ўвагу сэлекцыянэраў дацкага клюбу «Ольбарг», які 2 ліпеня 1999 году выкупіў транфэр нападніка за 1 млн даляраў[2].

10 ліпеня 2003 году гулец перайшоў у склад расейскага клюбу «Тарпэда». 31 жніўня 2005 году Опэр стаў гульцом нідэрляндзкага клюбу «Рода»[3], адхіліўшы прапанову збоку ангельскага клюбу «Сандэрлэнд»[4]. Пасьля некаторы час правёў у кітайскім «Шанхай Шэньхуа», нідэрляндзкім «АДО Дэн Гааг» і кіпрскім АЕКу. У студзені 2012 году Андрэс падпісаў пагадненьні з іншым кіпрскім клюбам — «Нэа Саляміс».

Опэр згуляў за нацыянальную зборную Эстоніі больш за 100 матчаў, дзе адзначыўся 38 разоў, што зьяўляецца нацыяальным рэкордам. Дэбютаваў у складзе зборнай у 1995 годзе ў матчы супраць зборнай Латвіі нв Балтыйскім кубку.

«Флёра»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]