Заір Азгур
Заір Азгур | |
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1908[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 лютага 1995 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар, маляр, палітык |
Сябра ў | Саюз маляроў СССР[d] |
Жанры | скульптура |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР (1973)[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). У 1922 годзе паступіў у Віцебскі мастацка-практычны інстытут[3][4] (у 1923 годзе перайменаваны ў Віцебскі мастацкі тэхнікум). Паводле іншых зьвестак, паступіў у 1923 годзе[5]. У 1923 годзе пачаў ўдзельнічаць у мастацкіх выставах у Менску, [6], навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Скончыў тэхнікум у 1925 годзе. Ад 1925 да 1928 году навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізьнера, У. Лішава[7]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Вышэйшую асьвету атрымаў за кошт грашовага ахвяраваньня Якуба Коласа, для жонкі якога ў 1945 годзе зрабіў помнік на Вайсковых могілках у Менску[8]. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).
З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружба народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).
Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.
Узнагароды й ганаровыя званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1940, 1949)
- Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958)
- Заслужаны дзяяч мастацтваў Дагестана (1960)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Сяброўства народаў (1978)
- Мэдаль «Ветэран працы» (1982)
- Мэдаль Францішка Скарыны (1992)
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
- 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[9] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984[10] годзе па праекце архітэктара В. Н. Аладава.
- Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[11].
- Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня Азгура.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў у галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры[4].
Партрэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Ліцейшчык» (1925—1926)
- «Трактарыст» (1930)
- «Будаўнік» (1930)
- Гракх Бабёф, Фэлікс Дзяржынскі, А. Ф. Мяснікоў (1934, для Дома ўрада ў Менску)[4]
- Алена Стасава (1935)[4].
- Абрам Бразер (1935, гіпс, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Рыгор Арджанікідзэ (1939)[4].
- Л. Александроўская (1939)[4].
- Пётар Чайкоўскі, Аляксандар Барадзін, Жорж Бізэ (1939, барэльефы для Менскага тэатру опэры ды балету)
- Галерэя партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (гіпс, гіпс тан.)
- Мікалай Гастэла (1942, Дзяржаўны гістарычны музэй у Маскве)
- Віктар Талаліхін (1942, тамсама)
- Леў Даватар (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- А. І. Радзімцаў (гіпс, 1943, Дзяржаўны Рускі музэй; бронза, 1943, Трацьцякоўская галерэя), , М. Ф. Сяльніцкі (1943); Сталінская прэмія другой ступені (1946)[4].
- Партызан бацька Мінай (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Дзеячы культуры
- Паэт 12 стагодзьдзя Іехуда Галеві (1947, гіпс тан.)
- Ф. Э. Дзяржынскі (1947) — Сталінская прэмія другой ступені (1948)
- «Кітайскі пісьменьнік Лу Сінь» (1953—1954)[12]
- Рабіндранат Тагор (1958)
Скульптура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Багратыён (помнік-бюст, 1946—1949, Барадзіно Маскоўскай вобласьці, Расея)
- Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Менскай вобласьці)
- А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань)
- Ансамбль на плошчы імя Якуба Коласа (1972, Менск)
- У. І. Ленін (помнік, 1980, Менск)
- К. Маркс (помнік, 1980, Менск)
- П. Машэраў (помнік, 1981, Віцебск)
- С. І. Грыцаўцу ў Менску
- В. І. Талашу (Петрыкаў, 1958, бронза; вышыня бюста 1 м, пастамента — 3,09 м.)[13].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Незабыўнае (1962)
- Тое, што помніцца… (Кн. 1—2, 1977—1983)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T005471
- ^ Указ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР Аб прысваеньні ганаровага званьня народнага мастака СССР Азгуру З. І. 21 верасьня 1973
- ^ Культура Беларусі: энцыкл. Т. 1. — Менск, 2010. С. 72.
- ^ а б в г д е ё Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гпл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — Т. 1. А капэла – Габелен. — С. 59.
- ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 15.
- ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 15.
- ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.63.
- ^ Нэлі Зігуля. «Новая Зямля» ў экспанатах // Зьвязда : газэта. — 28 лістапада 2013. — № 224 (27589). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мэмарыяльны музэй З. І. Азгура
- ^ Багданава А. Л. Мемарыяльны музей Азгура З. І. // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. — С. 280.
- ^ Азгур Заир Исаакович — белорусский советский скульптор Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 г.
- ^ З. И. Азгур. «Китайский писатель Лу Синь». Мрамор. 1953—1954 годы. Третьяковская галерея
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэд. кал.: С. В. Маруэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — С. 274.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губэрні
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў імя Рэпіна
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Нарадзіліся ў Сеньненскім раёне
- Беларускія скульптары