Перайсьці да зьместу

Залесьсе (гміна Нурэц-Стацыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Залесься»)
Залесьсе
польск. Zalesie
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Zalesie
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Нурэц-Станцыя
Часавы пас
Каардынаты 52°28′02″ пн. ш. 23°03′01″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-330
Нумарны знак BSI
Залесьсе на мапе Польшчы
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе

Зале́сьсе (па-польску: Zalesie, па-падляску: Zalésie[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя прыход сьв Дзьмітра Салунскага ў Жэрчычах. Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Залесьсе прыналежала да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 211 жыхароў (усе праваслаўныя, 14 зь іх было запісаных палякамі, апошнія беларусамі)[4].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0038072?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 132
  3. NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.