Жыгімонт Казімер Ваза
Жыгімонт Казімер Ваза | |
Zygmunt Kazimierz Waza | |
![]() Партрэт аўтарства Пэтэра Данкерса дэ Рый, 1644 | |
Род дзейнасьці | адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1640 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 жніўня 1647 (7 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | арыстакрат |
Бацька | Уладзіслаў Ваза |
Маці | Цэцылія Рэната Габсбург |
Жыгімонт Казімер Ваза (польск. Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае першае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Жыгімонт
Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].
Фармант -монт- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Жыгімонта зь імём Альгерд, якое таксама мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]), той жа фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Жыгімонта з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Увогуле, гэты фармант даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Валімонт, Відзімонт, Гаўдымунда, Даўмонт, Мінімонт, Нарымонт, Скірмант, Судзімонт, Эйсмонт, Ямонт, Монтвід, Монтвіл, Монтгайла, Монтрым, Монтаўт ды іншыя[4].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Названы ў гонар дзеда Жыгімонта й дзядзькі Яна Казімера. Быў галоўным кандыдатам на абраньне каралём пасьля сьмерці бацькі. Як адзначаў францускі падарожнік Ле Лябур’е, быў жвавым, шчуплым і спраўным. Хутка навучаўся й у сем гадоў бегла размаўляў па-польску, нямецку, рабіў посьпехі ў лацінскай мове. Любіў польскі строй, абураўся калі да яго зьвярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму й размаўляйце са мной па-польску»[5].
Улетку 1647 нечакана захварэў: як сьцьвярджалі адны — атруціўся садавінай, паводле ж іншых — заразіўся дызэнтэрыяй ад паморскіх ваяводзічаў Дэнгафаў. Пасьля дзён хваробы й крываўкі памёр. Ягоная сьмерць моцна паўплывала на караля Ўладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаваньне ў Кракаў.
Горад Казімер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У гонар яго быў названы заснаваны ў 1643 горад Казімер у Бабруйскім старостве. Горад праіснаваў толькі 12 гадоў і быў зьнішчаны ў 1655 годзе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—26.
- ^ Grzybowski S. Dzieje Polski i Litwy (1506—1648) // Wielka Historia Polski / pod. red. S. Grodziskiego. — Kraków, 2003. S. 701.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Czapliński W. Na dworze Władysława IV. — Warszawa, 1959,
- Fabiani B. Życie codzienne na Zamku Królewskim w epoce Wazów. — Warszawa: Wydawnictwo «Volumen», 1996.