Перайсьці да зьместу

Жардзяжжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жардзяжжа, трансьліт. Žardziažža
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Лагойскі
Сельсавет Акалоўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°32′03″ пн. ш. 27°51′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 27 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1774
Паштовы індэкс 223141
СААТА 6232854036
Нумарны знак 5
Жардзяжжа на мапе Беларусі ±
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа

Жардзя́жжа[1] (таксама Зардзя́жжа[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавету.

Знаходзіцца ў паўночнай частцы Лагойскага раёну. Праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтадарога Менск — Віцебск М3, якая зьвязвае Жардзяжжа з вёскай Забор’е і аграгарадком Замасточча. Мясцовыя дарогі зьвязваюць Жардзяжжа з вёскамі Пячное і Востраў. Аўтамабільная дарога ад Жардзяжжа вядзе да мэмарыяльнага комплексу «Дальва».

У кілямэтры на поўнач ад Жардзяжжа працякае рэчка Падвейна.

Напрыканцы XVIII ст. вёска і фальварак Жардзяжжа належылі да ўласнасьці шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 году, вёска мела 49 душ мужчынскага полу, зьяўлялася ўласнасьцю кіраўника дваранства Барысаўскага павету Іосіфа Валовіча.

У склад Лагойскага раёну вёска ўвайшла з 25 сьнежня 1962 году.

  • 2009 год — 37 чалавек[2]
  • 2019 год — 27 чалавек
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі