Павал Баярчук
| Павал Баярчук | ||
|---|---|---|
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 7 лістапада 1990[1] (35 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Ліда | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер | |
Па́вал Баярчу́к (нар. 7 лістапада 1990 году) — беларускі хакеіст, нападнік «Ліды».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся спортам у роднай Горадні, аднак дэбют у прафэсійным хакеі адбыўся ў «Лідзе». У студзені 2012 году поруч з Аляксандарам Маляўкам быў абменены ў «Нёман»[2]. Гулец адразу добра загуляў у швэдары новай каманды, стаўшы ў наступныя гады адным зь лідэраў гарадзенцаў. У плэй-оф сэзону 2013—2014 гадоў за 14 матчаў Баярчук зарабіў 18 пунктаў, здабыўшы ў другі раз тытул чэмпіёна краіны. Улетку 2019 году нечакана далучыўся да «Дынама-Маладэчна»[3]. У сакавіку 2020 быў на год адхілены ад спорту за дамоўлены матч супраць «Магілёву». Таксама хакеіст мусіў выплаціць штраф[4]. Па адбыцьці дыскаліфікацыі далучыўся да «Нёмана». Улетку 2024 году хакеіст прыяднаўся да «Берасьця»[5]. У лістападзе 2024 году вярнуўся ў «Нёман»[6]. Улетку 2025 году вярнуўся ў «Ліду»[7], дзе адразу быў абраны асыстэнтам капітана.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Нёман»:
- Чэмпіён Беларусі: 2013, 2014, 2017, 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Pavel Boyarchuk // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ↑ «ОЧБ: „Лида“ и „Неман“ официально совершили обмен». Беларускі хакей.
- ↑ «„БХ“: Один из лидеров „Немана“ продолжит карьеру в „Динамо-Молодечно“». Беларускі хакей.
- ↑ «Договорной матч „Динамо-Молодечно“: семь хоккеистов дисквалифицированы на год». БФХ.
- ↑ «Опытный форвард стал полноценным игроком „Бреста“». Беларускі хакей.
- ↑ «Павел Боярчук подписал полноценный контракт с „Неманом»“». Беларускі хакей.
- ↑ Еще один камбэк. Павел Боярчук перешел в «Лиду» (рас.). Беларускі хакей (2025-06-24). Праверана 2025-10-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на Elite Prospects.