Ігар Равенка
Ігар Равенка | ||
---|---|---|
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 2 траўня 1990[1] (35 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Аомэй Шэньян | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2011 — цяпер |
І́гар Раве́нка (нар. 2 траўня 1990 году) — беларускі хакеіст, правы скрайні нападнік кітайскага клюбу «Аомэй Шэньян».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец сталічнага «Юнацтва», але хутка зьехаў у Канаду. На чужыне абараняў колеры юнацкай каманды «Прынс-Албэрт Райдэрз», пакуль у траўні 2011 году ня склаў працоўную дамову зь «Юнацтвам»[2]. Некалькі сэзонаў малады нападнік сумяшчаў гульні за асноўны склад менскага клюбу, а таксама за ягоны фарм-клюб. У 2012 годзе гулец выпраўляўся на прагляды ў расейскі «Спартак» і менскае «Дынама», але запрашэньне скласьці працоўны кантракт гулец не атрымаў. Урэшце, улетку 2013 году хакеіст далучыўся да расейскага «Дызэлю» з УХЛ. На пачатку 2015 году вярнуўся да шэрагаў сталічнага «Юнацтва»[3], але за каманду амаль не гуляў. У ліпені 2015 паведамлялася, што беларус будзе абараняць колеры казаскага «Бэйбарысу», але ўжо ў наступным месяцы гулец скасаваў дамову і далучыўся да «Гомлю»[4]. У складзе гамельчукоў нападнік хутка замацаваўся, і паводле вынікаў сэзону быў абраны другім найлепшым хакеістам клюбу пасьля брамніка Ігара Брыкуна[5]. 21 студзеня 2017 году Равенка закінуў 3100-ю шайбу «Гомлю» ў розыгрышах чэмпіянату Беларусі. У пачатку сэзону 2017—2018 гадоў атрымаў цяжкую траўму пляча, праз што вымушаны быў прапусьціць амаль увесь сэзон. «Гомель» па сканчэньні першынства разьвітаўся з шэрагам хакеістаў, у тым ліку з Равенкам[6]. Ужо ў канцы году нападнік вярнуўся ў гомельскі клюб. У кастрычніку 2020 году дэбютаваў у КХЛ у складзе менскага «Дынама», але ўжо празь некалькі тыдняў вярнуўся ў «Гомель». У жніўні 2021 году гулец быў уганараваны званьнем майстрам спорту[7], а ў студзені 2022 году закінуў сваю 100-ю шайбу ў браму супернікаў у Экстралізе[8]. У міжсэзоньне 2022 году цікавасьць да хакеіста выказвалі «Юнацтва», «Мэталюрг» і «Берасьце», але Равенка застаўся ў клюбе. Праз чарговае пашкоджаньне хакеіст прапусьціў частку сэзону. Улетку 2023 году вярнуўся ў «Юнацтва», але пагадненьне з гульцом было хутка скасаванае. Урэшце, у верасьні Равенка апынуўся ў «Дынама-Маладэчна»[9].
На пачатку кастрычніка 2024 году пакінуў Маладэчна[10] і прыяднаўся да навастворанага кітайскага клюбу «Аомэй Шэньян»[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Igor Revenko // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «Игорь Ревенко подписал контракт с „Юностью“». Беларускі хакей.
- ^ «ЧБ: Белорусский форвард вернулся в минскую „Юность“». Беларускі хакей.
- ^ «ЧБ: „Гомель“ подписал контракты с тремя хоккеистами». Беларускі хакей.
- ^ «ЧБ: Болельщики „Гомеля“ выбрали лучшего хоккеиста минувшего сезона». Беларускі хакей.
- ^ «Игорь Ревенко: Лучше проиграть в финале, чем травмироваться и выпасть на такой долгий срок». Беларускі хакей.
- ^ «Хоккеисты „Гомеля“ удостоены звания мастеров спорта». Беларускі хакей.
- ^ «Игорь Ревенко забросил юбилейную шайбу в Экстралиге». Беларускі хакей.
- ^ «33-летний известный форвард официально стал игроком „Динамо-Молодечно“». Беларускі хакей.
- ^ «Игорь Ревенко покинул „Динамо-Молодечно“»(недаступная спасылка). ФХБ.
- ^ «Три белорусских форварда продолжат карьеру в Китае». Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 2 траўня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты клюбу «Прынс-Албэрт Райдэрз»
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Дызэль» Пенза
- Хакеісты клюбу «Гомель»
- Хакеісты клюбу «Нёман» Горадня
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск
- Хакеісты клюбу «Дынама-Маладэчна»
- Хакеісты клюбу «Аомэй Шэньян»