Белыя Балаты
Белыя Балаты | |
трансьліт. Bielyja Balaty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Сапоцкінскі |
Насельніцтва: | 132 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231737 |
СААТА: | 4220863009 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°48′6″ пн. ш. 23°48′32″ у. д. / 53.80167° пн. ш. 23.80889° у. д.Каардынаты: 53°48′6″ пн. ш. 23°48′32″ у. д. / 53.80167° пн. ш. 23.80889° у. д. |
± Белыя Балаты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бе́лыя Балаты́[1] — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Белыя Балаты ўваходзяць у склад Сапоцкінскага сельсавету.
У вёсцы знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс. Уладальнікамі комплексу былі Сабалеўскія (ХІХ ст.) і Тукалы (ХХ ст.).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 132 чалавекі
- 1999 год — 121 чалавек
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1798 годзе Белымі Балатамі валодаў былы судзьдзя Ян Мароз. 22 траўня 1806 году іх набыў былы канюшы Альбэрт Сабалеўскі, у якога праз год маёнтак прыдбаў Войцех Сабалеўскі. У 1900-я гады Белымі Балатамі валодала дачка Войцеха Ядвіга, якую бацька выдаў за Валяр'яна Тукалу па пройгрышы маёнтку ў карты. Апошні разьбіў ружоўнік на больш як 200 гатункаў і стварыў зьвярынец з паўлінамі і цацаркамі. У 1930-я гады ўладальнікі Белых Балатоў разьвялі вінаградных сьлімакоў у парку, закладзеным у 2-й палове ХІХ стагодзьдзя[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 162
- ^ Марыя Храмлюк. Белыя Балоты // Ігуменскі тракт. — 29 кастрычніка 2013. — № 36 (51).