Даўгоўдавічы
Даўгоўдавічы лац. Daŭgoŭdavičy / Daŭhoŭdavičy | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Даўгоўдавічы, Доўгаўды — княскі род у Вялікім Княстве Літоўскім.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дагаўд (Dagaud) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няма зьвестак пра заснавальніка роду Даўгоўда. Мяркуецца, што ён быў у сваяцкіх дачыненьнях зь вялікім князем літоўскім Гедзімінам, або паходзіў з папярэдняй велікакняскай дынастыі.
- Юры Даўгоўдавіч (? — па 1401), у 1401 годзе прынёс прысягу, што па сьмерці вялікага князя Вітаўта ня будзе мець іншага пана, толькі караля польскага Уладзіслава ІІ (Ягайлу).
- Глеб Даўгоўдавіч (? — па 1450), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). Быў сьведкам пры складаньні ўмовы з крыжакамі (1436 год). Падпісаў як сьведка пацьвярджальны прывілей Вільні (1441 год). Каля 1450 году атрымаў у валоданьне ад вялікага князя Казімера людзей.
- Федзька Даўгоўдавіч (? — да 1451), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). У сярэдзіне XV ст. валодаў маёнткамі на мяжы Слонімскага і Наваградзкага паветаў: Ельна, Жалязьніца, Крутава, а таксама лукомскімі сёламі Халопенічы, Астапкавічы, Ілітовічы. Федзька памёр без нашчадкаў, па чым гэтыя маёнткі перайшлі да вялікага князя Казімера, а той у 1451 годзе перадаў іх у валоданьне канцлеру Міхаілу Кезгайлу.
Зь сярэдзіны XV ст. зьвесткі пра род Даўгоўдавічаў зьнікаюць[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 607.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Пазднякоў В. Даўгоўдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 197.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Пазднякоў, Даўгоўдавічы, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»