Перайсьці да зьместу

Трыкутнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Трохкутнік»)
Стандартныя пазначэньні
Дыяграма Эйлера для тыпаў трыкутнікаў.

Трыку́тнік[1][2][3] (тро́хвуго́льнік) у эўклідавай геамэтрыі — тры пункты, якія не ляжаць на адной простай лініі, і тры адцінкі, якія іх злучаюць.

Інакш кажучы, трыкутнік — найпрасьцейшы шматкутнік, які мае 3 вяршыні і 3 бакі.

Вяршыні трыкутніку звычайна пазначаюцца вялікімі лацінскімі літарамі (A, B, C), велічыні кутоў пры адпаведных вяршынях — грэцкімі літарамі (α, β, γ), а даўжыні супрацьлеглых бакоў — маленькімі лацінскімі літарамі (a, b, c).

Трыкутнік зьяўляецца шматграньнікам і 2-сымплексам. У эўклідавай геамэтрыі трыкутнік адназначна задае роўніцу. Усе трыкутнікі двухмерныя.

Клясыфікацыя трыкутнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Віды трыкутнікаў паводле велічыні кутоў
Вастракутны трыкутнік
Вастракутны
Тупакутны трыкутнік
Тупакутны
Прастакутны трыкутнік
Прастакутны

Паводле велічыні кутоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паколькі сума кутоў трыкутніку роўная 180°, то ня менш за два куты ў трыкутніку маюць быць вострымі (меншымі за 90°). Вылучаюць наступныя віды трыкутнікаў:

  • Калі ўсе куты трыкутніку вострыя, то трыкутнік завецца вастракутным;
  • Калі адзін з кутоў трыкутніку тупы (большы за 90°), то трыкутнік завецца тупакутным;
  • Калі адзін з кутоў трыкутніку просты (роўны 90°), то трыкутнік завецца прастакутным. Два бакі, што ўтвараюць просты кут, завуцца катэтамі, а бок, супрацьлеглы простаму куту, завецца гіпатэнузай.
Віды трыкутнікаў паводле колькасьці роўных бакоў
Рознабаковы трыкутнік
Рознабаковы
Раўнаплечы трыкутнік
Раўнаплечы
Роўнабаковы трыкутнік
Роўнабаковы

Паводле колькасьці роўных бакоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Рознабаковым завецца трыкутнік, у якога даўжыні трох бакоў парамі розныя.
  • Раўнаплечым завецца трыкутнік, у якога два бакі роўныя. Гэтыя бакі завуцца бочнымі, трэці бок завецца асновай. У раўнаплечым трыкутніку куты пры аснове роўныя. Вышыня, мэдыяна і раўнасечная раўнаплечага трыкутніку, апушчаныя на аснову, супадаюць.
  • Роўнабаковым завецца трыкутнік, у якога ўсе тры бакі роўныя. У роўнабаковым трыкутніку ўсе куты роўныя 60°, а цэнтры умежанай і акрэсьленай акружынаў супадаюць.

Няроўнасьць трыкутніку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бакі трыкутніку нельга задаваць адвольна, іх зьвязваюць наступныя няроўнасьці

У выпадку выкананьня роўнасьці ў адным зь іх трыкутнік завецца звыродным, далей усюды мяркуецца незвыродны выпадак.

Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыкутнік адназначна (з дакладнасьцю да кангруэнтнасьці) можна вызначыць па наступных тройках асноўных элемэнтаў:

  • a, b, c (роўнасьць паводле трох бакоў);
  • a, b, γ (роўнасьць паводле двух бакоў і куту паміж імі);
  • a, β, γ (роўнасьць паводле бока і двух прылеглых кутоў).

Адцінкі і акружыны, зьвязаныя з трыкутнікам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акружына, датычная ўсіх трох бакоў трыкутніку, завецца яго ўмежанай акружынай. Яна адзіная. Акружына, якая праходзіць праз усё тры вяршыні трыкутніку, завецца яго акрэсьленай акружынай. Акрэсьленая акружына таксама адзіная.

Мэдыянай трыкутніку, праведзенай з дадзенай вяршыні, завецца адцінак, які злучае гэтую вяршыню зь сярэдзінай супрацьлеглага боку. Усе тры мэдыяны трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце. Гэты пункт перасячэньня завецца цэнтроідам або цэнтрам цяжару трыкутніку. Апошні назоў зьвязаны з тым, што ў трыкутніку, зробленага з аднастайнага матэрыялу, цэнтар цяжару знаходзіцца ў пункце перасячэньня мэдыянаў. Цэнтроід падзяляе кожную мэдыяну ў стасунку 1:2, калі лічыць ад асновы мэдыяны.

Пэрпэндыкуляр, апушчаны зь вяршыні трыкутніку на супрацьлеглы бок або яго працяг, завецца вышынёй трыкутніку. Тры вышыні трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце, які называецца артацэнтрам трыкутніку.

Раўнасечнай трыкутніку, праведзенай з дадзенай вяршыні, завуць адцінак, які злучае гэтую вяршыню з пунктам на супрацьлеглым боку і якая дзеліць кут пры дадзенай вяршыні напалову. Раўнасечныя трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце, і гэты пункт супадае з цэнтрам умежанай акружыны.

Як было зазначана, у роўнабаковым трыкутніку раўнасечная, мэдыяна і вышыня, праведзеныя да асновы, супадаюць. Дакладна і зваротнае: калі раўнасечная, мэдыяна і вышыня, праведзеныя з адной вяршыні, супадаюць, то трыкутнік роўнабаковы. Калі трыкутнік рознабаковы, то для любой яго вяршыні раўнасечная, праведзеная зь яе, ляжыць паміж мэдыянай і вышынёй, праведзенымі з той жа вяршыні.

Пасярэднія пэрпэндыкуляры да бакоў трыкутніку таксама перасякаюцца ў адным пункце, які супадае з цэнтрам акрэсьленай акружыны.

Пазаўмежанай акружынай завецца акружына, датычная аднаго боку трыкутніку і працягу двух іншых бакоў.

Сярэдзіны трох бакоў трыкутніку, асновы трох яго вышынь і сярэдзіны трох адцінкаў, якія злучаюць яго вяршыні з артацэнтрам, ляжаць на адной акружыне, якая завецца акружынай дзевяці пунктаў.

У любым трыкутніку цэнтар цяжару, артацэнтар, цэнтар акрэсьленай акружыны і цэнтар акружыны дзевяці пунктаў ляжаць на адной простай лініяй, якая называецца простай Ойлера.

Суадносіны ў трыкутніку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі вядомыя тры велічыні, паказаныя вышэй, то астатнія можна знайсьці па наступных формулах:

(З тэарэмы выцякае, што калі a < b < c, то α < β < γ)

c² = a² + b² — 2ab cos γ

(Зьяўляецца абагульненьнем тэарэмы Пітагора)

α + β + γ = 180° (π)

Мэтрычныя суадносіны ў трыкутніку прыведзеныя для трыкутніку :

  1.  — формула Ойлера

Дзе:
 — адпаведна раўнасечныя кутоў , і ,
 — адцінкі, на якія раўнасечная дзеліць бок ,
 — мэдыяны, праведзеныя адпаведна да бакоў , і ,
 — вышыні, апушчаныя адпаведна на бакі , і ,
 — радыюс умежанай акружынай,
 — радыюс акрэсьленай акружынай,
 — напаўпэрымэтар,
 — плошча,
 — адлегласьць паміж цэнтрамі ўмежанай і акрэсьленай акружынаў.

Найвядомейшая й найпрасьцейшая формула:

Дзе:

 — даўжыня асновы трыкутніку (бок, на які праведзены пэрпэндыкуляр)
 — вышыня, праведзеная на бок ,

Гэтая формула можа быць выкарыстана толькі тады, калі можна лёгка знайсьці вышыню.

Трыганамэтрычны спосаб вылічэньня вышыні h

Трыганамэтрычны спосаб

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышыню трыкутніку можна вызначыць з выкарыстаньнем трыганамэтрычных формулаў. У адпаведнасьці з пазначэньнямі на выяве леваруч, вышыня роўная . Калі падставіць вышыню ў формулу якая прыведзеная вышэй, атрымаем:

Апроч гэтага, , што справядліва і для іншых двух кутоў:

З выкарыстаньнем вэктараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошчу паралелаграма можна вылічыць з дапамогай вэктараў. Няхай вэктары AB і AC спраставаны адпаведна ад A да B і ад A да C. Тады плошча паралелаграма ABDC роўная |AB × AC|, г.зн. лічбаваму значэньню вэктарнаму множаньню AB і AC. |AB × AC| роўнае |h × AC|, дзе h — вышыня паралелаграма як вэктар.

Плошча трыкутніку ABC роўная палове плошчы паралелаграма S = ½|AB × AC|.

Плошчу трыкутніку ABC таксама можна вылічыць як скалярнае множаньне вэктараў.

Выкарыстаньне каардынатаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі пункт А разьмешчаны ў пункце адліку (0, 0) Дэкартавай каардынатнай сыстэмы, а каардынаты іншых двух пунктаў B = (xByB) і C = (xCyC), тады плошча S можа быць вылічана як ½ абсалютнага значэньня дэтэрмінанту:

У больш агульным выпадку:

У трохмернай прасторы плошча трыкутніку {A = (xAyAzA), B = (xByBzB) і C = (xCyCzC)} роўная Пітагоравае суме адпаведных праекцыяў на тры галоўныя роўніцы (для якіх x = 0 або y = 0 або z = 0):

Форма трыкутніку адназначна вызначаецца трыма бакамі. Адпаведна, для таго каб падлічыць плошчу дастаткова ведаць даўжыню бакоў. Паводле формулы Герона:

де s = ½ (a + b + c) — напаўпэрымэтар

Іншы спосаб запісу формулы Герона:

  1. у дадзенай формуле варта зьвярнуць увагу на абыход вяршыняў, калі ісьці паводле гадзіньнікавай стрэлцы, то атрымаецца тая ж плошча, але з адмоўным знакам
  2.  — для прастакутнага трыкутніку

Дзе:

 — напаўпэрымэтар,
 — радыюс умежанае акружыны,
 — радыюс пазаўмежанае акружыны, датычны боку ,
 — радыюс акрэсьленае акружыны,
 — каардынаты вяршыняў трыкутніку.

  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 81, 160
  2. ^ Трыкутнік // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 250