Генрых VIII
| Генрых VIII Т’юдар Henry VIII | |
| кароль Ангельшчыны | |
|---|---|
|
| |
| Каранацыя | 24 чэрвеня 1509 |
| Папярэднік | Генрых VII |
| Наступнік | Эдўард VI |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 28 чэрвеня 1491, |
| Памёр | 28 студзеня 1547 (55 гадоў), Лёндан |
| Нашчадкі |
Марыя I Лізавета I Эдўард VI Генрых Фітцрой(en) |
| Дынастыя | Т’юдары |
| Жонкі |
1.Кацярына Араґонская 2.Ганна Балейн 3.Аўгіньня Сэймур 4.Ганна Клеўская 5.Кацярына Говард 6.Кацярына Пар |
| Бацька | Генрых VII |
| Маці | Лізавета Ёрская(en) |
| Узнагароды |
|
| Подпіс |
|
Генрых VIII Т’юдар (па-ангельску: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лёндан) — кароль Ангельшчыны з 22 красавіка 1509 году, сын і спадчыньнік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдораў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, ангельскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірляндыі», аднак ў 1541 годзе, пасьля адлучэньня Генрыха VIII ад каталіцкай царквы, ірляндзкі парлямэнт надзяліў яго тытулам «Кароль Ірляндыі».
Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік эўрапейскага абсалютызму, да канца цараваньня жорстка перасьледваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанэнтаў.
Генрых VIII больш за ўсё вядомы незвычайным для хрысьціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, зь якіх ён з двума разьвёўся, а двух пакараў сьмерцю па абвінавачваньні ў здрадзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||||||||||||


