Генрых VII (кароль Ангельшчыны)
Генрых VII (анг. Henry VII; 28 студзеня 1457 — 21 красавіка 1509) — кароль Ангельшчыны і васпан Ірляндыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдораў.
Іншыя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Генрых VII быў ашчадныя манархам, значна ўмацаваў бюджэт Ангельшчыны, зруйнаваны ў гады Стогадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суду над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.
Да ліку векапомных падзеяў праўленьня Генрыха VII ставіцца падтрыманая ім экспэдыцыя італьянца на ангельскай службе Джаваньні Кабота (ён жа Джон Кэбат) у Амэрыку і адкрыцьцё Ньюфаўндленда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вэргілій пачаў пісаць «Гісторыю Ангельшчыны».
Кароль пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Лізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.
Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Генрых VII (кароль Ангельшчыны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|