Этэльрэд Неразумны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Этэльрэд Неразумны
Æðelræd Unræd
EthelUn.jpg
Кароль Ангельшчыны
18 сакавіка 978 — 1013
Папярэднік Эдўард Пакутнік
Наступнік Свэн Вілабароды
3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016
Папярэднік Свэн Вілабароды
Наступнік Эдмунд II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 968(0968), Ўэсэкс, Ангельшчына
Памёр 23 красавіка 1016, Лёндан, Ангельшчына
Дынастыя Ўэсэкская дынастыя
Жонкі Эльфгіфу, Эма Нармандзкая
Бацька Эдгар
Маці Эльфрыда

Этэльрэд Неразу́мны (па-старажытнаангельску: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Ангельшчыны 978—1013 і 1014—1016, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Сын Эдгара й Эльфрыды. Быў абвешчаны каралём Ангельшчыны пасьля забойства свайго зводнага брата Эдўарда.

Часы панаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панаваньне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасьцю сутычак з вікінгамі. У дзень сьвятога Брайса 13 лістапада 1002 году на загад Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Ангельшчыне. Гэта прывяло да нападу з боку Свэна Вілабародага, які ў пэрыяд з 1003 па 1007 гады зьдзейсьніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свэн атрымаў адступныя, і напады скончыліся да 1013 году, калі дацкі конунг захапіў ангельскі сталец. Этэльрэд зьбег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свэн сканаў, і Ўітэнагемот зноўку абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флёт абвесьціў каралём Кнуда, сына Свэна, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.

Спадкаемцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этэльрэд меў ня менш за 16 дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, спадкаваў трон. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандзкай. У 1042 годзе сын Эмы, Эдўард Спавяданьнік, таксама абіраецца каралём Ангельшчыны. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменьнік Эмы й кузэн Эдўарда, выкарыстаў гэтую роднасьць як падставу ангельскай кароны.

Мянушка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай ангельскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаангельскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што ймя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэньні з такой мянушкай было проста гульнёй словаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Эдўард Пакутнік
Кароль Ангельшчыны
978—1013
Наступнік
Свэн Вілабароды
Папярэднік
Свэн Вілабароды
Кароль Ангельшчыны
1014—1016
Наступнік
Эдмунд II

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Этэльрэд Неразумнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў