Штатгальтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Штатга́льтэр (па-нямецку: Statthalter, па-нідэрляндзку: Stadhouder; у абедзьвюх мовах азначае трымаць замест [кагосьці]) — у шэрагу дзяржаваў Эўропы службовая асоба, якая ажыцьцяўляла дзяржаўную ўладу і кіраваньне на якой-небудзь тэрыторыі дадзенай дзяржавы. Раўназначна вэнэцыянскаму тытулу «дож».

Намесьніцтва паходзіць з старажытнасьці. Калі памеры дзяржавы не дазвалялі кіраўніку дзяржавы апэратыўна рэагаваць на падзеі ў аддаленых правінцыях, то ён прызначаў свайго штатгальтара. Іх часта называлі губэрнатарамі.

Найбольшую вядомасьць атрымалі штатгальтары Рэспублікі Злучаных правінцыяў (Галяндыі).