Перайсьці да зьместу

Джорджтаўн (Гаяна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джорджтаўн
анг. Georgetown
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гаяна
Першыя згадкі 1781
Дата заснаваньня 1781
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Q134729956?[1]
Геаграфія
Плошча 147,6 км²
Вышыня НУМ 0 м і 3 м
Часавы пас
Каардынаты 6°48′ пн. ш. 58°10′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 131 395 чал. (2012)
Афіцыйная мова ангельская
Джорджтаўн на мапе Гаяны
Джорджтаўн
Джорджтаўн
Джорджтаўн

Джорджтаўн (па-ангельску: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Дэмэрара. Насельніцтва складае каля 130 тыс. чалавек.

Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксыты, золата і дыямэнты.

Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галяндзкімі каляністамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзеная гораду ў 1812 годзе, пасьля перадачы калёніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтру галяндзкіх каляніяльных тэрыторыяў у Паўднёвай Амэрыцы. У 1812 годзе, пасьля заваяваньня брытанцамі, у горадзе разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара. У 1831 годзе, пасьля аб’яднаньня ангельскіх калёніяў Бэрбіс, Эсэкіба і Дэмэрара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэньня — Брытанская Гвіяна. Пасьля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя зь Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.

У траўні 1966 году Гаяна абвясьціла сваю незалежнасьць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.

Прыродныя ўмовы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Пэрыяд дажджоў цягнецца з траўня да жніўня, і зь лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасьцю акіяна, вільготнасьць паветра вельмі высокая, прыкладна 75—80%.

  1. https://www.stabroeknews.com/2023/07/06/news/guyana/alfred-mentore-is-new-city-mayor/