Аляксандар Галоўчынскі
Выгляд
Герб «Лебедзь» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1570 |
| Памёр | 12 траўня 1617 |
| Пахаваны | |
| Род | Галоўчынскія |
| Бацькі | Яраслаў Галоўчынскі Невядомая з Хадкевічаў |
| Жонка | Альжбета з Валовічаў |
| Дзеці | Самуэль, Ганна |
Аляксандар Галоўчынскі (каля 1570 — 12 траўня 1617) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода амсьціслаўскі (з 1614).
Трымаў Лідзкае староства (1602—1613) і Вількійскую дзяржаву (з 1616).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З княскага роду Галоўчынскіх гербу «Лебедзь», сын Яраслава і ягонай жонкі з Хадкевічаў. Меў брата Канстантына.
Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай (Смаленскай кампаніі 1609), у мірных перамовах з маскоўскімі пасламі ў 1615. Перайшоў у каталіцтва[2].
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. У шлюбе меў сына Самуэля і дачку Ганну (? — 1643), жонку пісара вялікага літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 127.
- ↑ Пазднякоў В. Галоўчынскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 489.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4