Крыштап Стэфан Сапега
К. С. Сапега. Невядомы мастак, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1590[1][2] |
| Памёр | 9 красавіка 1627[3][2] |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Рыгор Сапега[2] Соф’я Стравінская[d][2] |
| Дзеці | Мікалай Крыштап Сапега[d][5][4][6] |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Крыштап Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дабраўляны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1621).
Быў старостам вількаўскім, лідзкім (з 1614) і амсьціслаўскім (з 1621).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора, падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх. Меў брата Аляксандра Дажбога.
Ахрышчаны кальвіністам, у часе навучаньняў у езуіцкім калегіюме ў Брансбургу (1603—1605) перайшоў у каталіцтва. Працягваў адукацыю за мяжой у Вюрцбургу, Франкфурце-на-Майне і Парыжы. У 1608 годзе вярнуўся на Радзіму.
Удзельнічаў у вызваленьні Смаленску (1609—1611). Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1616 гадоў. У 1617 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.
У шлюбе з Ганнай Галоўчынскай меў сына Мікалая Крыштапа[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 166. — ISBN 978-83-65880-76-5
- 1 2 3 4 5 6 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 128.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego (пол.) // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 202.
- ↑ Krzysztof Stefan Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Krzysztof Stefan Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.