Перайсьці да зьместу

Вішанькі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вішанькі
лац. Višańki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Ельскі
Сельсавет Рамязоўскі
Дата заснаваньня перад 1552 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°45′52,90″ пн. ш. 29°03′24,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 101 чал. (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2354
Паштовы індэкс 247836
СААТА 3214824004
Нумарны знак 3
Вішанькі на мапе Беларусі ±
Вішанькі
Вішанькі
Вішанькі
Вішанькі
Вішанькі
Вішанькі

Ві́шанькі[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 101 чал. (2004). Знаходзяцца за 9 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Ельск — Старое Высокае.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Межы Вішанькаў, Анузы, Міхалкаў і Мытвы ў 1560 г.

У апісаньні Мазырскага замку 1552 году зазначана, што зь Вішанькаўскіх (Вышковских) людзей сяла Багуцічаў аднайменнай нядзелі[a] Мазырскай воласьці выбіралася паўтары капы (90) грошаў[2]. Сяло Вішанькі названае ў рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 году[b]. Тады былі вызначаныя межы Вішанькаў разам зь сёламі Анузы, Міхалкі, Мытва (Мутва)[3].

Надалей Вішанькі згаданыя ў 1568 годзе, калі тут было 8 службаў.

Вішанькі, Багуцічы і Шарын у тарыфе 1670 г.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[4]. Вішанькі ў складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, быў выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва.

Надалей зьвесткі пра Вішанькі сустрэтыя ў рэестрах двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году. У першым выпадку пані Ельская, маршалкавая пінская[c], з 80 дымоў у Мялешкавічах, Ельску, Багуцічах, Шарыне, Вішаньках і Раманаве выплачвала 80 злотых. У другім з тых жа 80 дымоў, сярод якіх не названы Раманаў, мусіла выдаваць 120 зл.[d][6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішанькі апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

У парэформавы пэрыяд Вішанькі адміністрацыйна належалі да Каралінскай воласьці.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў Вішаньках было 35 двароў з 235 жыхарамі, існавалі школа граматы, хлебазапасны магазын, працавалі цагельня, вятрак, вінная лаўка.

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вішанькі ў складзе Мазырскага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці (Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190).
  2. Тэкст вядомы з актавай кнігі 1777 г., таму — польскамоўны.
  3. Пінскім маршалкам быў Лукаш Ельскі[5].
  4. У рэестры двайнога аркуш абрэзаны, у трайным сума ня ўказаная наогул, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 631 — 632
  3. Архив ЮЗР. Ч. VIII. Т. V. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 477, 488 — 489
  4. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
  5. Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1906. T. IX. S. 1 – 4 (2)
  6. Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295, 2296
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  8. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.