Шарын
Шарын | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Рамязоўскі |
Насельніцтва: | 54 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.033° у. д.Каардынаты: 51°48′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.033° у. д. |
Шарын на мапе Беларусі Шарын |
Шарын — вёска ў Беларусі, пасярод мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Чэрцень. Уваходзіць у склад Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 88 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 182 км ад Гомелю. Палявая дарога зьвязвае вёску з аўтамабільная дарогай Ельск — Махнавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Шарын згадваецца ў XVI ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шарын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавалі школа граматы, крама і 2 конскія млыны. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці. У 1911 у ёй адкрылася школа.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1811 — 36 двароў; 1816 — 121 жыхар; 1897 — 86 двароў, 499 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 100 двароў, 543 жыхары; 1959 — 390 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 26 гаспадарак, 54 жыхары[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.