Дзьвіжкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьвіжкі
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Рамязоўскі
Насельніцтва: 499 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.833° пн. ш. 29.033° у. д. / 51.833; 29.033Каардынаты: 51°50′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.833° пн. ш. 29.033° у. д. / 51.833; 29.033
Дзьвіжкі на мапе Беларусі
Дзьвіжкі
Дзьвіжкі
Дзьвіжкі

Дзьвіжкі — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзяць у склад Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 499 чал. (2004). Знаходзяцца за 6 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 183 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Махнавічы — Ельск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Дзьвіжкі згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзьвіжкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці. У 1909 у ёй адкрылася школа.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]