Перайсьці да зьместу

Скараднянскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скараднянскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Скароднае.

17 лістапада 2005 году рашэньнем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту былі ліквідаваныя вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы, Шышкі[1].

13 траўня 2010 году рашэньнем Ельскага раённага Савету дэпутатаў была ліквідаваная вёска Захаркі 2[2].