Перайсьці да зьместу

Старое Высокае (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое Высокае
лац. Staroje Vysokaje
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Ельскі
Сельсавет Старавысокаўскі
Першыя згадкі 1538
Часавы пас
Каардынаты 51°46′17,70″ пн. ш. 28°49′52,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 333 чал. (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2354
Нумарны знак 3
Старое Высокае на мапе Беларусі ±
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае

Старо́е Высо́кае[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 333 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

20 красавіка 1538 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацьвердзіў кіеўскаму зямяніну Мацею Угрыноўскаму права на маёнтак Высокае і на траціны ў Вялаўску і Кочышчах[2].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Высокае з угодзьдзямі[a]) было далучана да Кароны Польскай[4].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пры разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага ў сьнежні 1621 — студзені 1622 году добры Высокае князя Заслаўскага, Скароднае паноў Машчаніцкіх, Вялаўск і Карма паноў Ставецкіх, паны камісары згодна запісалі прыналежнымі да ваяводзтва Кіеўскага[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Высокае апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Высокае ў складзе Мазырскага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6]

  1. У другім томе «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі» Высокае паказана ў Мазырскім павеце ВКЛ, хоць у першым томе, як сапраўды й было, — у Кіеўскім павеце (ваяводзтве) тады ўжо Кароны Польскай[3].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. VIII. Т. IV. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1907. № 60
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 148, 201; ВГАБ у 4-х тамах: Т. 2. — Мінск, 2013. С. 121, 200
  4. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  5. ŹD. T. XX. S. 93; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—143.
  6. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  7. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.