Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Катэгорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Гіерархія»)

Катэго́рыя — адмысловая старонка, якая зьмяшчае сьпіс артыкулаў, што ўваходзяць у дадзеную катэгорыю. Гэты сьпіс ствараецца аўтаматычна кожны раз, калі карыстальнік адкрывае старонку катэгорыяў. Туды трапляюць усе старонкі, у якіх пазначаецца гэтая катэгорыя, у альфабэтным парадку. Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад іх назвамі ідзе ключавое слова Катэгорыя, напрыклад, Катэгорыя:Беларускія літаратары.

Асноўнай ідэяй катэгарызацыі ёсьць прадастаўленьне карыстальнікам Вікіпэдыіі герархічнай навігацыйнай структуры, па якой яны, ведаючы істотныя характарыстыкі тэмы, могуць хутка выйсьці на сьпіс пэўных артыкулаў, датычных дадзенай тэмы. Катэгорыі — не адзіны спосаб навігацыі па зьвязаных старонках. У асобных выпадках могуць быць карыснымі сьпісы і навігацыйныя шаблёны.

Як дадаць старонку да катэгорыі

[рэдагаваць крыніцу]

Кожная старонка Вікіпэдыі мусіць належаць прынамсі адной катэгорыі (не патрабуюць катэгарызацыі толькі старонкі абмеркаваньняў, перанакіраваньні ды старонкі ўдзельнікаў, але і яны могуць быць аднесеныя ў катэгорыі пры патрэбе), а лепей — некалькім катэгорыям, якія характарызуюць старонку з розных бакоў.

Каб дадаць нейкі артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць наступную спасылку, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]. Такія спасылкі трэба ставіць у канцы артыкула. Калі існуюць некалькі катэгорыяў, падпарадкаваных герархічна (напрыклад: «жывёлы» \ «птушкі» \ «вадаплаўныя птушкі»), тады артыкул варта дадаваць толькі ў сама ніжэйшую (найбольш дэталёвую) катэгорыю (напрыклад «качка» павінна быць пазначана як «вадаплаўныя птушкі», а не «птушкі»). Зразумела, усе катэгорыі не ствараюць адну герархію (то бок ня дрэва, а хутчэй — граф), таму артыкулы могуць ўваходзіць у некалькі катэгорыяў, а катэгорыі — у некалькі бацькоўскіх катэгорыяў.

Для таго, каб артыкул уваходзіў пад адрознай назвай у катэгорыю, у спасылцы трэба напісаць гэтую назву пасьля сымбаля |. Напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Караткевіч, Уладзімер]]. Тады, хаця сам артыкул завецца Уладзімер Караткевіч, ён будзе занесены ў катэгорыю пад літарай «К» (глядзіце Катэгорыя:Беларускія літаратары) і будзе адпаведна адлюстраваны ў сьпісе.

Альбо проста дадаць шаблён {{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Караткевіч, Уладзімер}}. Тады, хаця сам артыкул завецца Уладзімер Караткевіч, ён будзе занесены ва ўсе катэгорыі пад літарай «К».

Як стварыць катэгорыю

[рэдагаваць крыніцу]

Стварыць катэгорыю вельмі проста: для гэтага трэба стварыць артыкул з прэфіксам «Катэгорыя», пасьля чаго праз двукроп’е дадаць уласна назву катэгорыі: [[Катэгорыя:Імя катэгорыі]]. У ствараным артыкуле падобным чынам зьмясьціць спасылкі на бацькоўскія катэгорыі: [[Катэгорыя:Імя катэгорыі]]. Пры выбары імя катэгорыі варта ўпэўніцца, ці існуе ўжо падобная катэгорыя (не ствараць новую катэгорыю «Хакей на Беларусі», калі існуе «Беларускі хакей»), і прытрымлівацца пагадненьняў па назвах артыкулаў. Імя катэгорыі мае быць зразумелым — каб іншыя ўдзельнікі маглі здагадацца пра зьмест катэгорыі, якія артыкулы яна будзе ўтрымліваць.

Іншы спосаб — калі артыкул ужо дададзены ў няісную катэгорыю (вылучаная чырвоным колерам), дастаткова націснуць на яе (падобна да стварэньня новага артыкулу з «чырвонай» спасылкі) і запоўніць катэгорыю падобным чынам да апісанага ў першым пункце.

Пералік усіх існых катэгорыяў можна пабачыць на старонцы Спэцыяльныя:Катэгорыі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]