Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: правіла прынятае.

У канцы XVIII—XX стагодзьдзях беларуская этнічная тэрыторыя цалкам або часткова апынулася ў складзе іншых дзяржаваў, улады якіх ня толькі не клапаціліся пра захаваньне мясцовых асаблівасьцяў, а наадварот — праводзілі мэтанакіраваную палітыку сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы (гл. Русіфікацыя Беларусі). Адным з захадаў падобнай палітыкі было зьнішчэньне беларускай тапанімікі, якое выявілася ў афіцыйным зьмяненьні традыцыйных гістарычных назваў геаграфічных аб'ектаў (афіцыйнае перайменаваньне) або неафіцыйным перайначваньні іх на чужынскі капыл (неафіцыйнае перайменаваньне).

Праблематыка шмат дзе абмяркоўвалася: Абмеркаваньне:Вільня#Сучасны назоў горада, Абмеркаваньне:Грабаў (Жыткавіцкі раён), Абмеркаваньне:Ігумен#Старая і новая назвы, Абмеркаваньне:Койданаў, Абмеркаваньне:Койданаўскі раён, Абмеркаваньне:Косаў, Абмеркаваньне:Прапойскі раён і г.д. Таксама існуе прапанова дадатковых рэкамэндацыяў да Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў.

Цяпер у Беларускай Вікіпэдыі асноўная назва артыкулаў пра геаграфічныя аб'екты, разьмешчаныя на беларускай этнічнай тэрыторыі, абіраецца на падставе кансэнсусу. Я прапаную прыняць усеагульнае правіла для гэтых выпадкаў. Таксама да правіла трэба стварыць «Сьпіс пацьверджаных перайменаваньняў», які, з улікам выяўленьня новых зьвестак, будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Такім чынам, на падставе вуснай і пісьмовай традыцыі, запачаткаванай беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай эміграцыяй і працягнутай укладальнікамі і карыстальнікамі сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу, з мэтай зрабіць найменьне артыкулаў пра геаграфічныя аб'екты, разьмешчаныя на беларускай этнічнай тэрыторыі (шырэй — тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага), больш лягічным і пасьлядоўным супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыймае правіла, якое апісвае парадак выбару традыцыйных гістарычных назваў у якасьці асноўных назваў адпаведных артыкулаў.

Да традыцыйных гістарычных назваў належаць першыя дакумэнтальныя назвы геаграфічных аб’ектаў (або назвы, утвораныя па-за палітыкай русіфікацыі або палянізацыі, у тым ліку ў выніку перайменаваньняў) або формы, атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай тапанімічнай практыкай. Адпаведныя назвы працяглы час ужываюцца мясцовымі жыхарамі (або ўжываліся да русіфікацыі) і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі.

Пры адсутнасьці пералічаных ніжэй выпадкаў назва артыкула пра геаграфічны аб’ект выбіраецца ў адпаведнасьці з сучаснымі афіцыйнымі даведнікамі (энцыкляпэдыямі) з улікам артаграфічных нормаў клясычнага правапісу.

«Афіцыйнае» перайменаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Частку геаграфічных аб'ектаў (звычайна вялікіх) на беларускай этнічнай тэрыторыі афіцыйна перайменавалі за часамі панаваньня Расейскай імпэрыі і СССР. Падобныя перайменаваньні ажыцьцяўляліся на падставе афіцыйных дакумэнтаў — указаў, пастановаў і інш.

У гэтым выпадку, каб абраць у якасьці асноўнай назвы артыкула беларускую традыцыйную гістарычную назву дастаткова прывесьці спасылку на адпаведны афіцыйны дакумэнт (першасную крыніцу) або на другасную крыніцу, вартую даверу, у якой будзе пацьвярджацца факт перайменаваньня.

Прыклады першасных і другасных крыніцаў, вартых даверу: указы Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР, «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (1985), «Административно-территориальное устройство БССР» (1985, 1987), «Беларуская энцыкляпэдыя», «Гарады і вёскі Беларусі», «Краткий топонимический словарь Белоруссии» (1974), Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі і інш.

Асобны вынятак — новыя аб’екты, упершыню названыя ўладамі Расейскай імпэрыі, міжваеннай Польскай Рэспублікі і СССР. У гэтым выпадку асноўная назва артыкула (калі яна не адпавядае сучасным беларускім афіцыйным даведнікам) абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня.

«Неафіцыйнае» перайменаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У часы панаваньня Расейскай імпэрыі і СССР назвы геаграфічных аб'ектаў (звычайна невялікіх) на беларускай этнічнай тэрыторыі перайначваліся на расейскі капыл. Пры гэтым фактычнае перайменаваньне належным чынам не афармлялася: прадстаўнікі чужынскай улады на месцах пачыналі пісаць назвы так, як яны лічылі «правільна». Трэба адзначыць, што да гэтай частцы адносяцца і тыя выпадкі, калі афіцыйнае перайменаваньня хутчэй за ўсё было, але пакуль ня знайшліся крыніцы, якія яго пацьвярджаюць.

У гэтым выпадку, каб абраць у якасьці асноўнай назвы артыкула беларускую традыцыйную гістарычную назву, трэба ў абмеркаваньні артыкула прывесьці другасныя крыніцы, вартыя даверу, дзе б сьцьвярджалася слушнасьць той або іншай назвы. Пры адсутнасьці другасных крыніцаў можна прывесьці першасныя крыніцы, у якіх будзе пацьвярджацца, што такая назва сапраўды пасьлядоўна ўжывалася ў мінулым. Таксама пажадана пацьвердзіць, што прысутная ў першасных крыніцах назва сапраўды выкарыстоўваецца ў дачыненьні да адпаведнага геаграфічнага аб’екта ў беларускіх энцыкляпэдычных, навуковых або краязнаўчых крыніцах, вартых даверу.

Прыклады першасных крыніцаў: для перайменаваньняў савецкага часу — Ваенна-тапаграфічная мапа Расейскай імпэрыі («мапа Шубэрту»), Спэцыяльная мапа Эўрапейскай Расеі («мапа Стральбіцкага»), афіцыйныя дакумэнты расейскага часу, сьпісы населеных месцаў па Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў і інш.; для перайменаваньняў расейскага часу — мапы і дакумэнты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Прапаную прыняць у якасьці правіла Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы.

Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным разьдзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю Трохі падправіў стылістыку прапанаванага правіла, але сэнс, здаецца, не зьмяніўся. Лічу, што прыняцьце падобнага правіла даўно насьпела. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:39, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дзякуй за ўдакладненьні. Сапраўды, так стала нашмат лепш. --Ліцьвін (гутаркі) 23:59, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  2. Падтрымліваю Дзіўна, што і дагэтуль гэтага правілу няма ў гэтым разьдзеле. --Ліцьвін (гутаркі) 01:35, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Неяк ужо пасьпеў забыцца, што летась ужо складаў прапанову рэкамэндацыяў, якая на жаль, засталася па-за ўвагай супольнасьці. Магчыма, адтуль можна ўзяць штосьці карыснае. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:25, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дарэчы, Сьпіс пацьверджаных перайменаваньняў, здаецца, можна трохі дапоўніць з Русіфікацыя Беларусі#Перайменаваньні_2. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:45, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Абавязкова трэба дапоўніць. Я зараз убачыў цікавую інфармацыю. Зараз напішу пра гэтае ў абмеркаваньні да правіла. --Ліцьвін (гутаркі) 17:12, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Русіфікацыя Беларусі#Перайменаваньні_2. Я думаю, што і гэты сьпіс трэба перапрацоўваць, бо часта спасылкі ідуць у нікуды. А калі неадназначнасьці, то зусім незразумела, пра які населены пункт ідзе гаворка. --Ліцьвін (гутаркі) 23:07, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Так, пляную дапоўніць-перапрацаваць гэтую табліцу з улікам вашага сьпісу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:33, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дарэчы, вось даволі вялікі сьпіс перайменаванага паводле географа Вадзіма Жучкевіча. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:03, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    А вось і электроны варыянт слоўніка, цудоўна. Заўважце, у сьпіс не ўвайшлі тыя варыянты, калі адбыліся толькі зьмяненьні ў напісаньні, а таксама пасёлкі і хутары. Таму перайменаваньняў будзе яшчэ больш. Я лічу, што гэтую працу трэба зрабіць абавязкова. --Ліцьвін (гутаркі) 00:15, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю Галоўнае цяпер — усё рабіць асьцярожна, без радыкалізму.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:56, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  4. Падтрымліваю Гуляць, дык гуляць! :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:13, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
  5. Падтрымліваю Дзяцюк усё слушна кажа! Толькі плюс і магу дадаць! Bulhkin (гутаркі) 01:35, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  1. Катэгарычна Супраць Калі я ўсё правільна зразумеў, правіла замацоўвае прыняты парадак найменьня назваў (Ігумен замест Чэрвеня). На мой погляд прыняцьцё такога правіла не адпавядае нэўтральнаму пункту погляду і прыводзіць да легітымізацыі выкарыстаньня Вікіпэдыі ў якасьці трыбуны для прапаганды сваіх поглядаў. Такім чынам, разьдзел Вікіпэдыі be-tarask ужо ня проста варыянт у клясычным правапісе беларускай мовы, але й іншая лексыка. Выкарыстаньне такіх назваў недвухсэнсоўна кажа пра адмаўленьне палітыкі, якая праводзілася імпэрскімі/савецкімі ўладамі, што сьведчыць пра імкненьне перакруціць гісторыю. Памяншаецца каштоўнасьць разьдзелу для сусьветнай супольнасьці як крыніцы ведаў пра Беларусь, і ён становіцца цікавым толькі для прыхільнікаў правапісу /разьдзелу. --Jarash (гутаркі) 01:44, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    Правіла замацоўвае наяўны прынцып найменьня, які існуе ад пачатку стварэньня Беларускай Вікіпэдыі, у тым ліку Менск (які, напомню, афіцыйна перайменавалі ў 1939 годзе) і Берасьце (якому адмовілі вяртаць гістарычную назву на хадайніцтва жыхароў напярэдадні Першай сусьветнай вайны). На маю думку, правіла цалкам адпавядае Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня, бо адмаўляе русіфікатарскую палітыку расейскіх і савецкіх уладаў, скіраваную на зьнішчэньне беларускай тапанімікі, а таксама прапаганду празь яе поглядаў, забароненых на заканадаўчым узроўні ў шэрагу краінаў. Дарэчы, лексычныя адрозьненьні Беларускай Вікіпэдыі замацоўваюцца на ўзроўні правіла Вікіпэдыя:Правапіс, бо ў БКП-2005 сьцьвярджаецца: Рэформа 1933 году паклала пачатак суіснаваньню двух правапісных стандартаў – клясычнага (“тарашкевіца”) і афіцыйнага (“наркамаўка”), але на практыцы рэформа вылілася ў рэвізію нормы як на артаграфічным, гэтак і на іншых роўнях мовы: артаэпічным, марфалягічным, сынтаксычным, лексычным. <...> Ва ўсіх пералічаных групах словы разьмяшчаюцца звычайна паводле альфабэту. У якасьці ілюстрацыйнага матэрыялу браліся ня толькі тыя моўныя факты, што могуць выклікаць цяжкасьці пры напісаньні, а таксама адметная беларуская лексыка, якая засталася на пэрыфэрыі або па-за межамі афіцыйнага стандарту. Таму простае выкарыстаньне БКП-2005 як лексычнай крыніцы ўжо вядзе да лексычных адрозьненьняў. Увогуле, увесь БКП-2005 таксама можа назваць «перакручваньнем гісторыі», бо ён адмаўляе моўную палітыку савецкіх уладаў, скіраваную на зьнішчэньне беларускай мовы. Наконт каштоўнасьці: з улікам тэндэнцыяў да вяртаньня традыцыйных гістарычных назваў на ўсёй тэрыторыі, некалі падуладнай Расеі і СССР (што цяпер ужо з улікам маштабаў упэўнена можна назваць вяртаньнем ад хворага стану да нормы), каштоўнасьць нашага разьдзелу для беларускіх чытачоў як крыніцы непалітызаваных традыцыйных гістарычных назваў, на маю думку, наадварот толькі павялічыцца і дазволіць пазьбегнуць пэўных памылак на афіцыйных узроўні, як напрыклад, наданьне вуліцы Леніна ў Полацку расейскай назвы Ніжне-Пакроўская замест вяртаньня традыцыйнай гістарычнай назвы Вялікая. Што да крыніцы афіцыйных назваў для сусьветнай супольнасьці, то ёй і цяпер аб’ектыўна зьяўляецца Беларуская Вікіпэдыя афіцыйных правапісам і наш разьдзел у прынцыпе ня можна тут спаборнічаць з прычыны артаграфічных адрозьненьняў. Што да крыніцаў ведаў пра Беларусь увогуле, то зноў такі наяўнасьць традыцыйных гістарычных назваў як асноўных, на маю думку, толькі пашырае гэтыя веды і, увогуле, вылучае наш разьдзел з шэрагу іншых і робіць яго больш цікавым да прачытаньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:46, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
...Акрамя таго, у сусьветнай супольнасьці кожны карыстаецца ў першую чаргу разьдзеламі на сваёй роднай мове, потым — разьдзеламі на тых мовах, якімі кожная асоба валодае (зразумела, што ў лідэрах тут — ангельская), а да прынамсі аднаго зь беларускамоўных разьдзелаў будуць зьвяртацца хіба што нешматлікія беларусісты. Таму, каб паляпшаць веды пра Беларусь у Сьвеце, варта працаваць у іншых разьдзелах. Вядома, што ня сёньняшні дзень нашыя гістарычныя назвы там пакуль ня змогуць быць прынятымі ў якасьці асноўных. А вось калі мы пачнем гэтую працу ў нас, то паступова і Сусьвет даведаецца спачатку, што калісьці «Мінск», «Гродна», «Слаўгарад» &Co называліся па-іншаму, а потым да іх пачне даходзіць, у чым тут справа і нас пачнуць паважаць.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:42, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Нэўтральна[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Правіла слаба прапрацавана. Незразумелы алгарытм, якім трэба карыстацца для вызначэння назвы канкрэтнага артыкула, што дае падставы для ўласных даследаванняў і прасоўвання ўласных меркаванняў. Фактычна рэльна карысным будзе раздзел "Пацьверджаныя перайменаваньні", але незразумела кім і на падставе чаго ён будзе папаўняцца (толькі ў 1964 годзе было перайменавана каля 300 населеных пунктаў Беларусі). Канкрэтныя пытанні:

  • 1) У раздзеле "Пацьверджаныя перайменаваньні" прысутнічаюць Вільня і Дзьвінск. Таму пытанне: правіла датычыцца населеных пунктаў сучаснай Беларусі, ці гістарычных беларускіх зямель? калі другое, то як вызначаюцца іх межы?
  • 2) Чэрвеньскі раён ніколі афіцыйна не называўся Ігуменскім, бо быў створаны ў 1924 годзе, а Ігумен перайменаваны ў Чэрвень у 1923 годзе. У цяперашнім варыянце правіла назва "Ігуменскі" не абгрунтавана, бо не з’яўляецца гістарычнай.
  • 3) Наваполацк і Белаазёрск спачатку называліся пасёлкамі Полацкі і Бярозаўскі, ёсць указы аб перайменаванні. Строга згодна з правілам артыкулы будуць называцца "Полацкі" і "Бярозаўскі".
  • 4) Заслаўе на карце 1939 года падпісана "Заслаўль", а для часоў Вялікага Княства Літоўскага ўжываецца і "Жаслаўль". Як тут зразумець якой назвай трэба карыстацца?

--Artsiom91 (гутаркі) 10:35, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Правіла слаба прапрацавана. Ня згодзен. Правіла цудоўна прапрацаванае. Калі ў вас ёсьць канструктыўныя прапановы, я з радасьцю іх выслухаю. Але, калі ласка, толькі канструктыўныя прапановы.
Незразумелы альгарытм, якім трэба карыстацца для вызначэньня назвы канкрэтнага артыкула Магчыма для вас незразумелы, але менавіта для такіх выпадкаў ёсьць разьдзел «Ужываньне», тамака ўсё вельмі падрабязна тлумачыцца. Калі ласка, азнаёмцеся з гэтым разьдзелам правілу.
«Пацьверджаныя перайменаваньні», але незразумела кім і на падставе чаго ён будзе папаўняцца У правіле напісана: «Таксама да правілу створаны «Сьпіс пацьверджаных перайменаваньняў», які абнаўляецца і дапаўняецца па меры выяўленьня новыя зьвестак». У разьдзеле «Ужываньне» падрабязна тлумачыцца на якой падставе і якія пары будуць дадавацца ў гэты сьпіс.
правіла датычыцца населеных пунктаў сучаснай Беларусі, ці гістарычных беларускіх зямель? калі другое, то як вызначаюцца іх межы? І зноў жа чытаем правіла: «Гістарычна так склалася, што беларускія этнічныя тэрыторыі часта цалкам ці часткова ўваходзілі ў склад іншых дзяржаваў».
Чэрвеньскі раён ніколі афіцыйна не называўся Ігуменскім Гаворка ідзе пра назву адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, назва якой утворана ад назвы адміністрацыйнага цэнтру, які быў афіцыйна перайменаваны. Таму такая назва цалкам магчымая. Тым больш існавалі Ігуменская воласьць і Ігуменскі павет. Але калі вы ня згодныя з гэтым, калі ласка, у абмеркаваньне.
Наваполацк і Белаазёрск спачатку называліся пасёлкамі Полацкі і Бярозаўскі, ёсьць указы аб перайменаваньні. Строга згодна з правілам артыкулы будуць называцца «Полацкі» і «Бярозаўскі». Калі ласка, прычытайце ўважліва правіла. Хоць яно і маленькае, але тамака ёсьць адказы на ўсе вашыя пытаньні. Зноў вытрымка з правілу: «У гэтым выпадку, каб вярнуць населенаму пункту беларускую гістарычную назву, неабходна прывесьці ўказ ці аўтарытэтную крыніцу, у якой будзе пацьвярджацца, што перайменаваньне мела месца быць.» Вядома, усё вырашаецца праз абмеркаваньні. Зараз усё вырашаецца праз абмеркаваньні і будзе і надалей усё вырашацца праз абмеркаваньні. Калі хтосьці прапануе вяртаньне гэтых назваў, то створыць абмеркаваньні і супольнасьць будзе вырашаць, што з гэтым рабіць. Калі вас цікавіць маё меркаваньне, я супраць асноўных назваў «Полацкі» і «Бярозаўскі», але, магчыма, калі хтосьці мне больш дэталёва растлумачыць, то я зь імі і пагаджуся.
Заслаўе на карце 1939 года падпісана «Заслаўль», а для часоў Вялікага Княства Літоўскага ўжываецца і "Жаслаўль". Як тут зразумець якой назвай трэба карыстацца? Калі ласка ў абмеркаваньне:Заслаўе. Правіла ня кажа як павінен называцца кожны канкрэтны населены пункт. Усе выпадкі абмяркоўваюцца толькі на старонках абмеркаваньняў. Я думаў, што гэтае і так зразумела, бо дзе яшчэ можна прыводзіць «аўтарытэтныя крыніцы»? Але я бачу, што гэтае не ўсе разумеюць. Добра, дадам і гэтае ў правіла. --Ліцьвін (гутаркі) 12:20, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, я сапраўды лічыў гэта нейкім глабальным правілам, якое адкажа на пытанне як называць любы артыкул. А гэта прапаноўваецца фактычна як невялікі дадатак да Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў агульнай накіраванасці, бо сапраўды зараз нідзе фармальна не прапісана, што артыкул пра Дзяржынск мусіць называцца Койданава. Калі кожную канкрэтную назву прапануецца яшчэ дадаткова асобна абмяркоўваць, то пытанняў да правіла няма.--Artsiom91 (гутаркі) 12:34, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Менавіта так. Дзякуй. Ды і не магчыма нейкім адным правілам проста ўзяць і вярнуць усім населеным пунктам і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам беларускія гістарычныя назвы. Бо выключэньняў процьма. Таму кожны выпадак трэба абавязкова разглядаць асобна на асабістых старонках абмеркаваньняў. Можа толькі ўсялякія Першамайскі, Леніны і г.д., пры наяўнасьці аўтарытэтных крыніцаў у артыкуле, адразу пераносіць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:24, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
На ўсякі выпадак выкладу ўласнае меркаваньне: 1) Правіла датычыцца найперш этнічнай тэрыторыі беларусаў, межы якой адпавядаюць граніцам Беларускай Народнай Рэспублікі. У шырэйшым сэнсе правіла можа ўжывацца да тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага (з улікам супольных уладаньняў з Каралеўствам Польскім), каб не пярэчыць традыцыі ўжываньня беларускіх традыцыйных гістарычных назваў датычна геаграфічных аб'ектаў на гістарычных Вількаміршчыне, Жамойці, Ковеншчыне, Курляндыі, Інфлянтах і Ўкраіне (найперш Валыні, Кіеўшчыне і Падольлі). 2) Складаны выпадак, які трэба абмяркоўваць асобна. На маю думку, лепш прыбраць яго зь сьпісу. 3) Адмыслова дадаў асобны вынятак для такіх назваў, калі выбар асноўнай назвы мае ажыцьцяўляцца ў выніку кансэнсусу. 4) Дадаў азначэньне традыцыйных гістарычных назваў, дзе гаворыцца пра натуральную трансфармацыю назваў і таксама пра іх шырокае ўжываньне мясцовымі жыхарамі. Адпаведна, назвы Заслаўль і Жаслаўль не адпавядаюць гэтым крытэрам, таму ня могуць разглядацца ў якасьці традыцыйных гістарычных назваў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:44, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Не разумею, навошта адказваць на пытаньні, на якія ўжо даў адказы чалавек, якому гэтыя пытаньні задавалі? І самае цікавае, на гэтыя пытаньні просіць адказаць чалавек, які гэтыя пытаньні нават і не задаваў. Я скажу больш, просьба адказаць на гэтыя пытаньні гучала як быццам я нейкім чынам не адказаў на гэтыя пытаньні ці чалавек, які задаваў гэтыя пытаньні, застаўся незадаволены маімі адказамі. Прабачце, але навошта гэтае ўсё? Я разумею, што Вікіпэдыя:Ветлівасьць — гэта яшчэ не правіла ў гэтым разьдзеле, але гэта відавочнае парушэньне будучага правілу. Усё гэтае бачыць мне вельмі непрыемна.
2) Я супраць выключэньняў. Ці вяртаем традыцыйныя гістарычныя назвы ці кажам, дзякуй вам афіцыйныя ўлады, што за неадукаваны народ думаеце, а мы рады падпарадкоўвацца і будзем пісаць і казаць Мінск, Дзяржынск і г.д. --Ліцьвін (гутаркі) 23:24, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я толькі выклаў сваё асабістае бачаньне і ні ў якім на разе не хацеў вас пакрыўдзіць. Калі ўсё цалкам супадае — то добра, калі не зусім (як з пунктам 2), то прынамсі ёсьць што абмяркоўваць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:30, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]