Абмеркаваньне:Вільня
>>Але ўжо ў 1920 г. места было анэксіяванае Польшчай.>> Па-беларуску (а не па-польску) гавораць 'горад'. Стась 194 23:12, 06.04.2006 (UTC)
Спам ці не?
[рэдагаваць крыніцу]The page you wanted to save was blocked by the spam filter. This is probably caused by a link to an external site. The following text is what triggered our spam filter: http://www.death-camps.org
--Bełamp 13:57, 16 чэрвеня 2007 (UTC)
- Цяжка сказаць, вырашалі ня мы :-) Мабыць спам, калі ўключылі ў агульны фільтар. --EugeneZelenko 14:09, 16 чэрвеня 2007 (UTC)
Адзінае сапраўднае места
[рэдагаваць крыніцу]«На працягу колькіх стагодзьдзяў Вільня ўспрымалася паспалітым людам як адзінае сапраўднае места, гэткі урбаністычны ідэал беларуса» — адкуль гэтыя зьвесткі пра адзінае сапраўднае места і ўрбаністычны ідэал? —zedlik 04:36, 9 жніўня 2009 (UTC)
- Хутчэй за ўсё з прыказак, яны напісаны далей. --Ліцьвін 10:47, 9 жніўня 2009 (UTC)
Сучасны назоў горада
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную перайменаваць артыкул у Вільнюс, а гістарычныя назвы пакінуць як дадатковыя. Мне б хацелася убачыць якія-небудзь сучасныя міжнародныя ці дзяржаўныя дакумэнты, дзе фігуруе назоў Вільня. Калі няма чаго абмяркоўваць, тады я пераношу артыкул. --Jauhienij 11:35, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Па-першае, тарашкевіца — гэта правапіс, якім карыстаецца пераважна беларуская дыяспара. А яны не зважаюць ні на міжнародныя, ні на дзяржаўныя дакуманты. На старонцы Радыё Свабода варыянт «Вільня» сустракаецца 6 000 разоў супраць 200 разоў «Вільнюс». На старонцы ґазэты Беларус слова «Вільнюс» не сустракаецца ўвогуле. Па-другое, калі перайменоўваць Вільню, тады трэба і Летуву перайменаваць у Літву і адпаведна правіць спасылкі ва ўсіх артыкулах. Я супраць. — Jarash 12:04, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Я не пытаў вашых уласных комплексаў. Тады і 'Летуву' ('летвувіскую' мову адпаведна) выправім пакуль ня шмат артыкулаў напісана. Я так разумею, што акрамя газэты Беларусь і радыё Свабоды някіх крыніцаў няма (што ёсьць натуральна). --Jauhienij 12:15, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Можа мела б большы сэнс займацца разбудоўваньнем Вікі - артыкулы новыя пісаць, існуючыя пашыраць? Той імпэт, зь якім Вы ўзяліся перамалёўваць сьцягі і пераназываць гарады на небеларускі капыл можна было б на што больш канструктыўнае скіраваць, мне падаецца. Я супраць перанясеньня. Таксама не думаю, што грубіць падчас абмеркаваньня зьяўляецца добрым тонам. --Rasa 12:19, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Я не пытаў вашых уласных комплексаў. Тады і 'Летуву' ('летвувіскую' мову адпаведна) выправім пакуль ня шмат артыкулаў напісана. Я так разумею, што акрамя газэты Беларусь і радыё Свабоды някіх крыніцаў няма (што ёсьць натуральна). --Jauhienij 12:15, 8 лістапада 2009 (UTC)
У артаграфічным слоўніку, на які арыентуецца дадзены правапісны беларускамоўны разьдзел, прысутнічае толькі Вільня [2]. Мяркую, што аднаго гэтага ўжо цалкам дастаткова. Апроч гэтага, можна яшчэ праглядзець інтэрвікі да артыкула (an:Vilna, ast:Vilna, dsb:Wilno, eo:Vilno, es:Vilna, fi:Vilna, la:Vilna, ln:Wilna, lv:Viļņa, pl:Wilno, sl:Vilna і пераканацца, што далёка ня ўсе, у тым ліку і даволі аўтарытэтныя моўныя разьздзелы, аддаюць перавагу сучаснаму летувіскаму наватвору, а не традыцыйнай гістарычнай назьве места. --Kazimier Lachnovič 13:17, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Калі спадар Раса лічыць, што Якуб Колас нарадзіўся ў краіне мараў пад бел-чырвона-белым сьцягам, то ў мяне ўзнікае пытаньне да адмінаў 'куды вы глядзіце?'. --Jauhienij 13:17, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Практыка даволі распаўсюджаная і папулярная. Спрэс пішуць пра Мечыслава Грыба, які нарадзіўся ў Дзятлаўскім раёне, хоць тады такога раёну не было, ці пра Клімука, які ў 1942 нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці. Я, дарэчы, такі падыход не падтрымліваю (можаце пабачыць у гісторыі маіх правак). Але гэта не азначае, что падыход ня слушны. Зазірніце ў польскую Вікі - там шмат асобаў ў 19 ст. нараджаліся "ў Польшчы". Калі ж я пісаў пра сьцягі - я пісаў пра іншае. Замест таго, каб пісаць артыкулы, Вы заняліся выпраўленьнем б-ч-б сьцягу на ч-з. Гэта пры тым, што тут была дыскусія адносна ужываньня б-ч-б сьцягу ў дачыненьні да Беларусі пасьля 1995 і выпрацаваны падыход да пытаньня. Сёньня Вільня рэжа вока, заўтра Менск, пасьлязаўтра Горадня... Давайце лепш вікі разьвіваць - болей карысьці будзе... --Rasa 13:57, 8 лістапада 2009 (UTC)
- А пры чым тут адміны? Яны крыху за іншымі рэчамі займаюцца, а не за вычытваньнем артыкулаў. Калі вам цікавае асабіста маё меркаваньне, то я супраць выкарыстаньня сьцягоў каля месца нараджэньня і беларускіх сьцягоў у спрэчных месцах, але гэта толькі маё асабістае меркаваньне і агульнае рашэньне на гэты конт не прынятае. —zedlik 17:47, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Калі спадар Раса лічыць, што Якуб Колас нарадзіўся ў краіне мараў пад бел-чырвона-белым сьцягам, то ў мяне ўзнікае пытаньне да адмінаў 'куды вы глядзіце?'. --Jauhienij 13:17, 8 лістапада 2009 (UTC)
- сп. Казімер, гэта сьмешна. Слоўнік Нашай Нівы апрыёры ня можа быць нэўтральнай крыніцай. Яго складалі без уліку афіцыйных міжнародных пагадненьняў і хавацца за яго ня варта ў такім прэкту, як Вікі, дзе інфармацыя павінна падавацца максымальна нэўтральна. У вас нэўтральнасьці нават блізка ня бачна, калі 'праўда ў вышэйшай інстанцыі' - гэта слоўнік НН. Трэба абавязкова пераньсьці артыкул згодна з сучасным назовам краіны й пакінуць другасную славянскую назву ў дужках ці побач з асноўнай. --Jauhienij 13:17, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Вільня — беларуская назва гэтага места. Навошта зьмяняць? --Vasyl` Babych 13:48, 8 лістапада 2009 (UTC)
- З 1933 году клясычны варыянт беларускае мовы няма афіцыяльнага, урадавага ці дзяржаўнага рэгулятара, таму не можаце чакаць афіцыяльных публікацыі наконт гэтага правапісу. Не можаце таксама чакаць нэўтральных крыніцаў ні афіцыйных міжнародных пагадненьні для гэтага правапісу. Таму ex definitione ў гэтым падзеле выкарыстоўваюцца галоўным чынам гэтакія неафіцыйныя, не-дзяржаўныя крыніцы, як Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя, як слоўнікі Нашай Нівы - якае шануе суполка карыстальнікаў гэтага варыянту беларускае мовы. Калі вам вядома, ісьціне іншы беларускамоўны падзел Вікіпэдыі, у якім пішацца на беларускае мове, з захаваньнем самых новых моўных рэгуляцыі і правілаў. Bocianski 13:52, 8 лістапада 2009 (UTC)
- сп. Казімер, гэта сьмешна. Слоўнік Нашай Нівы апрыёры ня можа быць нэўтральнай крыніцай. Яго складалі без уліку афіцыйных міжнародных пагадненьняў і хавацца за яго ня варта ў такім прэкту, як Вікі, дзе інфармацыя павінна падавацца максымальна нэўтральна. У вас нэўтральнасьці нават блізка ня бачна, калі 'праўда ў вышэйшай інстанцыі' - гэта слоўнік НН. Трэба абавязкова пераньсьці артыкул згодна з сучасным назовам краіны й пакінуць другасную славянскую назву ў дужках ці побач з асноўнай. --Jauhienij 13:17, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Прынімаецца. --Jauhienij 16:44, 8 лістапада 2009 (UTC)
Мясцовая самаахова
[рэдагаваць крыніцу]«...мусіла была апусьціць, уцякаючы ад саветаў...» — не зусім разумею сэнсу. Магчыма, трэба «адступіць» замест «апусьціць»? —zedlik 23:45, 18 сьнежня 2009 (UTC)
- Дакладна так. Bocianski 00:20, 19 сьнежня 2009 (UTC)
Артыкул «Вільня» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «ВікіВясна-2016» удзельнікам Dymitr. Тэма артыкула: гэаграфія; краіна: Летува. |
Этымалёгія і міталёгія
[рэдагаваць крыніцу]Некалькі заўваг, каб пазьбегнуць вайны правак з новым удзельнікам: Зінкявічус выводзіць назву ракі ад vilnis, тым часам Жучкевіч крытыкуе, увогуле, усякія спробы зьвязваць гідронімы з гэтым словам, таму ягонае меркаваньне ў артыкуле цалкам дарэчнае. Пра этымалёгію тых або іншых імёнаў трэба пісаць у адпаведных артыкулах. І пісаць варта паводле ўзору, зададзенага ў артыкуле Ягайла, іначай аб'ектыўнасьць тых артыкулаў будзе ставіцца пад сумнеў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:55, 5 кастрычніка 2017 (MSK)
Віківясна 2018
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул «Вільня» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «ВікіВясна-2018» удзельнікам Dymitr. Тэма артыкула: геаграфія; краіна: Летува. |
Сьведчаньне канфэсійнага гістарычнага паняцьця «рускія» ў Літве, пад якімі лічыліся этнічныя літоўцы рускай веры Кіева.
[рэдагаваць крыніцу]Вы самі ці зразумелі, што напісалі? Rasool (гутаркі) 18:49, 6 кастрычніка 2019 (+03)
- Як я разумею: Сьведчаньне канфэсійнага гістарычнага паняцьця «русіны» ў Літве, пад якімі лічыліся этнічныя ліцьвіны рускай веры Кіева. --Ліцьвін (гутаркі) 23:30, 6 кастрычніка 2019 (+03)